“Бульбяны Фэст” — месца, дзе смачна, весела і па-сямейнаму цёпла!

У Германавічах збіраюцца разам, каб ушанаваць родную бульбачку, беларускія традыцыі і людзей, якія захоўваюць культуру роднага краю.

Гасцей чакалі жарты, песні, танцы, пачастункі, конкурсы, дэгустацыі і добры настрой. А галоўнае — сустрэчы з шчырымі людзьмі і атмасфера сапраўднай беларускай гасціннасці.

Конкурс “З бульбы ўсяго шмат” — самае смачнае спаборніцтва фэсту!

На “Бульбяным Фэсце” ў Германавічах удзельнікі прадставяць сапраўдныя кулінарныя шэдэўры з бульбы.

У конкурсе возьмуць удзел:

- Германавіцкі Цэнтр культуры і народных традыцый;
- Лужкаўскі сельскі Дом культуры;
- Сталіцкі сельскі клуб;
- Вялікасельскі сельскі клуб;
- Музей імя Я. Н. Драздовіча.

Госці свята змогуць пакаштаваць стравы і аддаць свой голас за тую, якая больш за ўсё прыйдзецца да душы.

На “Бульбяным Фэсце” будзе працуе “Бульба-латарэя”!

Сярод прызоў:

- сувенір ад народнага майстра;
- кніга рэцэптаў з бульбы;
- сертыфікат на экскурсію ў музей імя Язэпа Драздовіча;
- талерка гарачых дранікаў;
- і галоўны суперпрыз — мех адборнай бульбы.

По информации телеграм-канала "Новости Шарковщины".