У мясцовым Доме культуры кожны ахвочы мог паласавацца стравамі з агурка на выставе-дэгустацыі, прыняць удзел у турніры нацыянальных танцаў, а таксама атрымаць асалоду ад канцэртнай праграмы, дзе кожны нумар быў прысвечаны зялёнай гародніне.

Інтрыгай дня стаў выбар нявесты для галоўнага героя свята – ганарлівага Агурка. Гэта аказалася няпростай задачай, бо Моркву ён не любіў, Цыбулю таксама. У рэшце рэшт ажаніўся з Салатай.

Падарункі ўручылі і галоўным агуркаводам аграгарадка. Завяршылася агурочная вечарынка дыскатэкай.