Навуковага тлумачэння паходжання назвы райцэнтра (раней мясцовыя людзі вымаўлялі яго «Сенна») да гэтага часу няма. Пасля далучэння яго да Расійскай імперыі Кацярына ІІ узяла за аснову версію, звязаную з кормам для жывёлы, і надала населенаму пункту герб: на зялёным полі дзве залатыя касы. Жоўта-зялёную палітру мае і цяперашні сцяг. Наконт зеляніны можна пагадзіцца, калі глянуць на горад з тутэйшых горак, а залатая фарба (колер спелага коласа) між іншым нагадвае, што Сянно абрана сталіцай «Дажынак-2016».


[widgetkit id=19]

 

Па Сянно гулялі Алесь БЫНЬКОЎ і Антон СЦЕПАНІШЧАЎ.