Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Экономика

Дырэктар Міёрскага камбікормавага завода зноў трапіў у лік лепшых кіраўнікоў Віцебшчыны

Другі раз у ліку лепшых кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый Віцебшчыны, вызначаных абласным саюзам наймальнікаў, названы дырэктар Міёрскага камбікормавага завода Аляксандр Шокель.

Стары лозунг «Кадры вырашаюць усё» актуальны і сёння. Кампетэнтныя спецыялісты і добрыя арганізатары вытворчасці вядуць за сабой калектывы і ў няпросты для рэальнай эканомікі час дабіваюцца высокіх паказчыкаў у фінансава-эканамічнай дзейнасці. Аляксандр Шокель са здаровай амбіцыйнасцю ўпэўнена ідзе па жыцці, пераступае з адной на другую прыступку кар’ернай лесвіцы. Магчыма, такая рашучасць маладога кіраўніка трымаецца на ўменні вызначаць стратэгію вытворчага працэсу ў розных умовах дзейнасці, на пастаянным павышэнні тэарэтычнай падрыхтоўкі і ўдасканаленні практычных уменняў.

Год назад ён вярнуўся на камбікормавы завод, дзе некалі грузчыкам пачынаў працоўную біяграфію. Потым асвоіў спецыяльнасць аператара-здрабняльніка, стаў начальнікам камбікормавага цэха. І ўвесь час набываў веды ў вучылішчы, тэхнікуме, агратэхнічным універсітэце. Вучыцца і цяпер у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Паспрабаваў сябе Аляксандр Казіміравіч і ў сельскагаспадарчай вытворчасці, тры гады быў на паса-дзе дырэктара ААТ «Туркова». Гаспадарка перспектыўнаму маладому кіраўніку дасталася самая моцная на Міёршчыне, і ён павёў яе далей. Па малочнай вытворчасці ААТ выйшла на першае месца ў раёне. Традыцыйна збіралі высокія ўраджаі збожжавых і зернебабовых, а па ўраджайнасці рапсу вырваліся ў лідары.

Гэты свой перыяд работы Аляксандр Шокель успамінае з цеплынёй і доляй смутку. У эканамічным плане «Туркова» было ў непараўнальна лепшых умовах, чым камбікормавы завод, куды Аляксандр Казіміравіч вяртаўся па грамадскіх і асабістых абставінах. На прадпрыемстве пачалася мадэрнізацыя, закончыць якую з-за адсутнасці сродкаў не змаглі. Завод застаўся без гранулятара камбікорму, што не лепшым чынам і сёння адбіваецца на аб’ёмах выпуску і рэалізацыі прадукцыі. Накапіліся і даўгі.

Трэба аддаць належнае Аляксандру Шокелю і яго камандзе. Не маючы належнага запасу збажыны (валавы збор зерня зменшылі ў мінулым годзе гаспадаркі сыравіннай зоны, замацаванай за прадпрыемствам), калектыў са стратнага стаў прыбытковым. Вядучы спецыяліст завода Марына Станкевіч прывяла такія лічбы: па выніках года рэнтабельнасць продажу склала 10,2%, індэкс фізічнага аб’ёму прамысловай прадукцыі да папярэдняга года вырас на 4,2%, атрымана 590 тысяч рублёў прыбытку. Заработная плата выплочваецца своечасова, змяншаецца дэбіторская і крэдыторская запазычанасці.

Дарэчы, частку даўгоў перапрацоў-шчыкі забралі ў сельгаспрадпрыемстваў у выглядзе маладняка жывёлы. На заводскай падсобнай гаспадарцы аднавілі ферму і заняліся адкормам першых 65 галоў. У перспектыве статак бычкоў вырасце яшчэ на 120 – памяшканне для іх ужо гатовае.

Ёсць надзея і на інтэграваную структуру на базе Полацкага камбіната хлебапрадуктаў, у склад якой увайшоў і камбікормавы завод. Але і ўлічваючы пашырэнне ў ёй магчымасцей для свайго прадпрыемства, Аляксандр Казіміравіч прадумвае ўласную стратэгію развіцця гадоў на 5 — 10 наперад.

Фота Тамары Пашкевіч.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ