Курсы валют НБРБ
Доллар США
2.5881
Евро
3.1249
100 российских рублей
3.4247
Погода в Витебске
-4 oC небольшой снег
Давление:
770мм рт. ст.
Влажность:
96%
Скорость ветра:
4.36м/с юго-восточный

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Экономика

На вынік працуюць усе: «ААТ «Кураполле-Агра» Пастаўскага раёна заўсёды з кармамі

«ААТ «Кураполле-Агра» заўсёды з кармамі. Хапае для сытнай зімоўкі сваёй жывёле, а лішкамі, калі ўзнікае патрэба, дзеліцца з іншымі гаспадаркамі». Такое сцвярджэнне не раз давялося чуць ад спецыялістаў упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Пастаўскага райвыканкама.

– Дастаткова назапасілі кармоў і сёлета, – паведаміў дырэктар сельгас-прадпрыемства Васіль Касцень. — Цяпер ідзе апошні этап іх нарыхтоўкі – закладваем сілас з кукурузы. У ямах ужо каля 2,5 тысячы тон сакавітага корму. Планавалі мець 12 тысяч, але, напэўна, да гэтай лічбы не дацягнем. Ураджай зялёнай масы меншы, чым спадзяваліся.

Але на полі, куды прыехалі з дырэктарам, высокая кукуруза стаяла сцяной. У ёй хаваўся корманарыхтоўчы камбайн. Андрэй Палітыка, саскочыўшы з кабіны на зямлю, далажыў кіраўніку гаспадаркі:

– Поле добрае, прыкідваем, што будзем мець да 300 ц зялёнай масы з гектара. Дабаўляйце тэхнікі для адвозкі.

– Будуць яшчэ тры МАЗы, – паабяцаў Васіль Уладзіміравіч. – Плюс на поле выйдзе яшчэ адзін корманарыхтоўчы камбайн.

«Кураполле-Агра» спяшаецца ўбраць кукурузу. Глеба ў гаспадарцы, як тут кажуць, цяжкая. Пройдуць дажджы, тэхніка загразне. Таму пакуль стаіць добрае надвор’е, механізатары спяшаюцца. З поля з’язджаюць ужо пры святле фар.

На закладцы сіласу цяпер задзей-нічаны механізатары, якія не заняты на сяўбе азімых. Сярод іх той жа Андрэй Палітыка, на рахунку якога амаль паўтары тысячы намалочанай падчас жніва збажыны. Тут жа на полі на адвозцы зялёнай масы шчыруе прызёр абласнога спаборніцтва па загортванні сенажу ў стрэтч-плёнку Аляксандр Яначкін з сынам Валерыем.

Яначкіны – перасяленцы з Гомельшчыны, у Кураполлі ўжо 25 гадоў. Сваю ўдзячнасць тутэйшым людзям сям’я выказвае стараннай працай. Аляксандр і два яго сыны выбралі прафесію хлебароба. Валерый пасля заканчэння Відзаўскага каледжа ўжо шчыруе ў гаспадарцы. Малодшы Дзяніс вучыцца на агранома ў Лужасне.

Аляксандр Яначкін у трэці раз стаў прызёрам у абласным спаборніцтве. Як яму гэта ўдаецца, распытала самаго механізатара і дырэктара сельгаспрадпрыемства. Васіль Уладзіміравіч сказаў коратка:

– Калі б я ні прыехаў на поле, Аляксандр працуе. У яго няма пера-кураў, прастояў. Умее рацыянальна арганізаваць сваю работу, адсюль і вынік.

– Ён магчымы толькі з дапамогай іншых людзей, – дадаў Аляксандр Яначкін. — Я, як і камбайнеры, замыкаю тэхналагічны працэс. Каб быў намалот, трэба вырасціць ураджай: падрыхтаваць глебу, падкарміць, пасеяць… Ланцужок доўгі. Фронт работы рыхтуюць іншыя. Скажам, калі ў гаспадарцы не будзе належнай колькасці плёнкі, не будзе і выніку. Я ўсё меў, таму і загарнуў амаль 5,5 тыс. т сенажу.

Васіль Касцень пацвердзіў, што ў асноўным усе ідуць плячо ў плячо, таму і паспяваюць сіламі дзясятка працавітых механізатараў спраўляцца з усім цыклам сельскагаспадарчых работ.

На палях вакол цэнтральнай аграсядзібы шчыравалі людзі і тэхніка. Да комплекса адзін за адным ішлі трактары з цялежкамі, напоўненымі здробненай кукурузнай масай. У другім канцы вёскі ішла падрыхтоўка глебы. Гаспадарка заканчвае сяўбу азімай пшаніцы.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ