У Паставах пачалі будаваць новы дзіцячы сад

Тэги: , ,
Печать

Лепшым падарункам да 80-годдзя з часу ўтварэння Пастаўскага раёна жыхары мікрараёна вуліцы Зялёнай называюць пачатак будаўніцтва дзіцячага сада.

У апошнія гады тут узвялі некалькі шматпавярховых дамоў, кватэры ў якіх атрымалі ў большасці сваёй шматдзетныя сем’і. У ліпені чакаецца засяленне чарговага і закладка падмурка яшчэ аднаго 60-кватэрнага. У выніку востра паўстала пытанне пра дашкольную ўстанову.

Будоўля ўжо ідзе поўным ходам. Гэта будзе сучасны дзіцячы сад на 94 месцы, з басейнам, спартыўнай залай і пляцоўкамі. Агульны кошт праекта – амаль 6 млн руб.

Фота з адкрытых крыніц.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны