У Лёзненскім раёне адзначылі 120-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова

Автор: Галина Шпаковская Дата опубликования: 2019-12-05 12:06:41


Печать

Урачыста адзначылі 120-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова ў Крынкаўскай школе Лёзненскага раёна, якая носіць яго імя.

У літаратурнай вечарыне разам з вучнямі і педагогамі ўдзельнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры раёна, віцебскія паэты. Найперш да бюста слыннага ўраджэнца Лёзненшчыны, устаноўленага каля школьнага будынка, былі ўскладзены кветкі. Затым гучалі вершы, прысвечаныя Міхасю Лынькову вядомымі нацыянальнымі творцамі, вытрымкі з іх успамінаў пра класіка-празаіка, відэазапіс расповеду яго ўнучкі Ірыны Ратнікавай. Аздобай мерапрыемства стала мастацкая самадзейнасць.

Дарэчы, у школе шмат гадоў дзейнічае экспазіцыя, дзе сабраны багаты матэрыял пра пісьменніка, захоўваецца шэраг яго асабістых рэчаў. А мясцовыя жыхары і настаўнікі памятаюць колішні прыезд Міхася Лынькова ў Крынкі.

Фота з адкрытых крыніц



При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны