У аграгарадку Каханавічы Верхнядзвінскага раёна з’явіўся Дом культуры

Автор: Тамара Пашкевич Дата опубликования: 2019-12-10 12:29:36


Печать

Жыхары аграгарадка Каханавічы на Верхнядзвіншчыне атрымалі жаданы падарунак. Ва ўрачыстай абстаноўцы на цэнтральнай сядзібе сельгаспрадпрыемства быў адкрыты сельскі Дом культуры.

Размясціўся ён у былым будынку службы быту, які прастаяў зачыненым не адзін год. Адрамантавалі яго агульнымі сіламі: частку грошай выдзеліў райвыканкам Са сродкаў ад суботнікаў, астатнюю суму дадала мясцовая гаспадарка. У выніку ў жыхароў з’явілася ўтульнае і прасторнае памяшканне для баўлення вольнага часу, заняткаў творчых і рамесніцкіх гурткоў.

Фота з адкрытых крыніц.



При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны