У Віцебску ўзнагародзілі лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі

Печать

У абласной бібліятэцы ўганаравалі лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі Віцебскага аблвыканкама па выніках адыходзячага года.

Своеасаблівым эпіграфам да мерапрыемства паслужылі неўміручыя вершы нашага славутага земляка і выстава твораў уладальнікаў прэміі яго імя, пачынаючы з 2012 года, калі яна была заснавана.

Намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Пенін уручыў дыпломы лаўрэатаў і кветкі члену абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, ветэрану 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі, якая адзначае 75-годдзе з дня заснавання, віцебскаму празаіку Валерыю Марчанку (за кнігу “Афган: разведка ВДВ в действии”) і наваполацкай аўтарцы Ірыне Багданавай (за чатыры вершаваныя зборнікі для дзяцей з серыі “Наша дружная семья)”. Віноўнікі ўрачыстасці падзякавалі абласной уладзе за падтрымку і высокую адзнаку іх творчасці. Не здолела ўдзельнічаць у цырымоніі па стане здароўя аўтарка 22 кніг, лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча, ганаровы грамадзянін горада Полацка Надзея Салодкая (зборнікі “Мір вашаму дому: выбранае” і “Разноцветные ситцы”). Узнагароду ёй перадасць старшыня абласнога аддзялення СПБ Тамара Краснова-Гусачэнка. Пасля афіцыйнай часткі перад удзельнікамі мерапрыемства выступіў народны ансамбль “Кантраст” віцебскай дзіцячай школы мастацтваў №4.

За сем гадоў існавання прэміі ўручана 20 лаўрэацкіх дыпломаў. Сёлета на яе прэтэндавалі 15 літаратараў.

Фота Алесі ПУШНЯКОВАЙ і абласнога аддзялення СПБ.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны