Міёрскія школьнікі прайшлі падрыхтоўку ў Міжнароднай школе прамоўніцкага майстэрства для моладзі

Печать

Пяць вучняў міёрскай СШ №3 разам з навучэнцамі і студэнтамі з Беларусі, Венгрыі, Грузіі, Італіі, Расіі, Узбекістана і Украіны прайшлі падрыхтоўку ў Міжнароднай школе прамоўніцкага майстэрства для моладзі «Наш дар бясцэнны – маўленне».

Як расказвае настаўніца рускай мовы і літаратуры Ларыса Лапкоўская, праграма навучання ўключала заняткі з вядучымі педагогамі ўстаноў адукацыі сталіцы, разнастайныя тэматычныя мерапрыемствы, псіхалагічныя трэнінгі «Мова мая – сябар мой», «Я ўмею слухаць», дэбаты «Сучасная літаратура: за і супраць», «Папяровая або электронная кніга», цікавыя і карысныя майстар-класы па сацыяльным праектаванні, прамоўніцкім майстэрстве і журналістыцы, сустрэчы з пісьменнікамі і паэтамі. Вынікам працы стала прэзентацыя сацыяльных ролікаў у падтрымку чытання.

Такіяміжнародныя школы ставяцьперадсабойвысокіягуманістычныя і міратворчыямэты. Яны вучацьбачыцьпрыгожае, чуць і разумецьадноаднаго. Дзецідаведаліся шмат цікавага для сябе, зараз у іх шмат сяброў у розных кутках свету. Важна, штояныпаверылі ў сябе, кожны з іхадчуўсябезначным. А для падлеткаў, якіязнаходзяцца на парозедарослагажыцця, гэтавельмі важна.

Мерапрыемства было арганізавана па ініцыятыве адукацыйна-культурнага цэнтра «Асвета – безмежаў» падпатранажамКамітэта па адукацыіМінгарвыканкама і Міжнароднагапедагагічнага клуба прыпадтрымцы фонду «Рускі свет».

Фота з адкрытых крыніц.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны