Адбіткі істот, якія пражывалі за 180 млн гадоў да з’яўлення дыназаўраў, змяшчае радовішча даламіту пад Віцебскам

Автор: Витебские вести Дата опубликования: 2020-04-01 08:08:35


Печать

Адрас прамысловай здабычы даламiту ў Беларусі – кар’ер “Гралёва” побач з Рубай.

Радовішча было адкрыта ў 1930-х гадах. Па велічыні кар’ер з’яўляецца другім у нашай краіне пасля гранітнага ў Мікашэвічах (Брэсцкая вобласць). Глыбіня – 40 м, шырыня – некалькі кіламетраў. Тут здабываюць даламіт – пароду, якая ўтварылася 300 млн гадоў назад, і перапрацоўваюць на прадпрыемстве “Даламіт” – адзіным у краіне і самым вялікім у Еўропе па вырабе пылавідных вапнавых матэрыялаў. Яго прадукцыя – даламітавая мука для ўгнаення, сыравіна для шкляной і металургічнай вытворчасці, жвір, мінеральныя парашкі для дарожнага будаўніцтва.

Тут ёсць і стары затоплены кар’ер, берагі якога параслі лесам і нагадваюць карэльскі або швейцарскі ландшафт. Месца, папулярнае для адпачынку сярод мясцовых жыхароў. Калі пашанцуе, у даламіце можна знайсці адбіткі істот, якія пражывалі за 180 млн гадоў да з’яўлення дыназаўраў.

Мікалай ПІВАВАР, кандыдат гістарычных навук.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны