На Багушэўскім спіртзаводзе пачалі выпуск дэзінфіцыруючага сродка для апрацоўкі рук АЛМАDEZ

Печать

Новую лінію па разліве тэхнічнай вадкасці на Багушэўскім спіртзаводзе ААТ “Віцебскі лікёра-гарэлачны завод “Прыдзвінне”  зманціравалі яшчэ ў пачатку года і меркавалі наладзіць вытворчасць шклоамывальніка і дэнатурыраванага спірту. Аднак пакуль рыхтавалася неабходная дакументацыя для атрымання сертыфікату, сітуацыя змянілася, і калектыў на яе адрэагаваў.

– Тэхнолагамі галаўнога прадпрыемства была распрацавана рэцэптура дэзінфіцыруючага сродка, у паскораным рэжыме праведзена яго сертыфікацыя, інжынерная служба ўнесла некаторыя змены ў лінію разліву. Днямі яна пачала работу ў тэставым рэжыме, – адзначыў дырэктар Багушэўскага спіртзавода Віктар Грачыха.

Спецыялісты з Віцебска правялі пробны разліў, абучэнне рабочых, якія будуць працаваць у новым цэху. За першую змену ў шасцілітровыя ёмістасці было разліта амаль 5 т дэзсродку. Партыю адгрузілі РУП “Белфармацыя”. Вытворчыя магчымасці плануецца нарошчваць праз арганізацыю работы ў дзве-тры змены і павялічэнне колькасці апаратаў для разліву.

Аляксандр Лазюк, Сянно, фота БелТА.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны