«Каплічка» ў Сянно і «Серабранка» ў Клясціцах. Дзе знаходзяцца найбольш папулярныя святыя крыніцы Віцебшчыны?

Автор: Витебские вести Дата опубликования: 2020-05-18 12:52:56


Печать

Па меркаванні даследчыкаў, у рэспубліцы больш за 200 сакральных крыніц, найбольшая колькасць з іх – на Падзвінні і Падняпроўі.

Самыя шанаваныя ў Віцебскай вобласці – на Юр’евай горцы ў абласным цэнтры, “Каплічка” ў Сянно, “Серабранка” ў Клясціцах Расонскага раёна, “На крыжах” у Лепельскім раёне, Святога Яна ў Чарневічах Міёрскага, “Іезус” у Вішкавічах Чашніцкага і дзясяткі іншых. Ваду з іх людзі надзяляюць асаблівымі ўласцівасцямі, лічаць карыснай для лячэння хвароб. Такія крыніцы называюцца святымі.

Мікалай ПІВАВАР, кандыдат гістарычных навук. Фота з адкрытых крыніц.



При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны