У браслаўскім касцёле прагучаў міні-канцэрт твораў вядомых заходнееўрапейскіх кампазітараў

Печать

З восені 2017 года, калі ў браслаўскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі зноў загучаў арган, храм стаў і месцам далучэння жыхароў краю да высокага мастацтва.

Магутны голас інструмента суправаджае святыя месы і два-тры разы на год служыць музыкам на канцэртах. Тут іх давалі вядомыя арганісты краіны, заезджыя майстры, выкладчыкі і выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З ліку апошніх у ліпені міні-канцэрт твораў Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі, Аляксандра Гільмана і Макса Рэгера прагучаў у выкананні Елізаветы Марозавай і Калінікі Мядзведзевай.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны