Установы адукацыі Пастаўскага раёна гатовыя сустракаць новы навучальны год

Печать

32 установы адукацыі Пастаўскага раёна гатовыя да пачатку навучальнага года і з дня на дзень атрымаюць адпаведныя сертыфікаты. Гэта пацвярджае і раённая камісія на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Юрыем Кісялёвым, якая пабыла ў кожнай школе, садзе, каледжы. Як расказвае начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Павел Трава, з раённага бюджэту прафінансаваны буйныя аб’екты: рамонт дахавага пакрыцця Навасёлкаўскай СШ і СШ №3, на што выдзяляліся 58,5 тысячы рублёў, і харчблока СШ №2 -- 28 тысяч рублёў. Устаноўлена абсталяванне для дзетсадаўскіх груп у Курапольскай базавай школе, якая з 1 верасня  будзе рэарганізавана ў яслі-сад – базавую школу. 62 тысячы рублёў пайшлі на замену падлогі ў спартыўнай зале БШ №5 Пастаў.

Бягучым рамонтам займаліся падрадчыкі са свайго раёна і з-за яго межаў. Як і ў папярэднія гады, на падрыхтоўку школ прыцягваліся сродкі раённага цэнтра занятасці. Ім на набыццё матэрыялаў і аплату працы вучнёўскіх рамонтных брыгад выдаткаваны 34 тысячы рублёў. Капітальнага рамонту чакае СШ №1, праектная дакументацыя на яго правядзенне гатова. Вырашана і пытанне з фінансаваннем. Ужо адбыліся таргі па выбары падрадчыка на правядзенне работ. Пасля аб’яўлення іх вынікаў пераможца зможа прыступіць да справы. Дзякуючы агульным намаганням ва ўстановах адукацыі можна ўбачыць свежапафарбаваныя вокны, падлогі, сцены, новыя шпалеры, што не можа не радаваць як настаўнікаў, так і вучняў, іх бацькоў.

Фота з адкрытых крыніц.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны