Камбайнер з Ушацкага раёна Андрэй Тараканаў: «Заўсёды працую з добрым настроем»

Печать

Для камбайнера КУСГП “Глыбачаны” Ушацкага раёна Андрэя Тараканава сёлета было першае самастойнае жніво.

Хлопец скончыў ВНУ, адслужыў у арміі, меркаваў працягнуць вайсковую кар’еру. Але планы памяняліся, і ён вярнуўся ў родную гаспадарку. На практыцы падчас вучобы АндрЭй дэталёва знаёміўся з механізмамі збожжаўборачнага камбайна. У свой час быў памочнікам у Сямёна Мартыненкі, з якім зараз працуюць у адным звяне. пры неабходнасці дапамагалі адзін аднаму ў выпадку паломкі. Да жніва Андрэй рыхтаваў камбайн разам з братам Уладзімірам, які летась абмалочваў ураджай на гэтым агрэгаце.

Андрэй Тараканаў сцвярджае, што заўсёды працуе з добрым настроем.

– Іначай немагчыма, гледзячы на залатыя нівы, – сцвярджае камбайнер.

Вольга КАРАЛЕНКА, фота аўтара, Ушачы.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны