Ушацкая раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын далучылася да мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года малой радзімы

Печать

Ушацкая раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын далучылася да шматлікіх мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года малой радзімы, і запланавала работы па добраўпарадкаванні на знакавых аб’ектах рэгiёна.

Так, за сродкі арганізацыі набыта больш за 300 цыбулін цюльпанаў. Днямі кветкі былі высаджаны на мемарыяльным комплексе «Прарыў» актывістамі дзвюх раённых грамадскіх арганізацый – Беларускага саюза жанчын і Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа на чале з іх кіраўнікамі Аленай Пашковіч і Ірынай Ціханавай.

– Надзвычай прыемна ўнесці свой уклад у такую добрую справу. Яркія цюльпаны зацвітуць якраз да свята Вялікай Перамогі і, бясспрэчна, упрыгожаць наш велічны мемарыял! – адзначыла Алена Пашковіч, якая таксама з'яўляецца намеснікам старшыні райвыканкама.

У бліжэйшых планах грамадскай арганізацыі яшчэ і добраўпарадкаванне тэрыторыі каля новай Ушацкай дзіцячай школы мастацтваў.

Вольга Камаркова, Ушачы. Фота з адкрытых крыніц.

 

 

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны