Шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка адкрылася ў Браславе ў рамках міжнароднага праекту

Печать

Адкрыццём шматфункцыянальнай спартыўнай пляцоўкі на гарадскім стадыёне ў Браславе завяршыўся міжнародны праект «Паляпшэнне развіцця адукацыі, аховы здароўя і сацыяльных паслуг для мэтавых груп адзінай абшчыны трансгранічнага рэгіёна Латвія – Літва – Беларусь».

Гэтая падзея была прымеркавана да Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту і стала падставай для вялікага спартыўнага свята. Для ўдзелу ў ім сабраліся шматлікія каманды школ, працоўных калектываў, шматдзетныя сем’і, проста аматары здаровага ладу жыцця. На рахунку многіх з іх – перамогі ў спаборніцтвах. Так, каманда фізкультурна-спартыўнага клуба «Дрывяціч» – прызёр абласнога турніру сярод юнакоў па міні-футболе, у зборнай ДЮСШ – пераможцы і прызёры абласных, рэспубліканскіх і міжнародных стартаў па лёгкай атлетыцы, зімнім шматбор’і, баскетболе, шахматах.

У адкрыцці новага аб’екта ўдзельнічалі старшыня райвыканкама Уладзімір Дранеўскі і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Пучынская, якія разрэзалі сімвалічную стужку. Яны ж уручылі інвентар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе і клубу «Дрывяціч». Упрыгажэннем цырымоніі стала выступленне юных танцорак з гарадской СШ №1.

Затым у зале ДЮСШ адбылося ўзнагароджанне ветэранаў фізкультурна-спартыўнай работы, а таксама на стадыёне – спаборніцтвы па валейболе, лёгкай атлетыцы, спартландыя «Тата, мама, я – спартыўная сям’я».

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны