В Браславе прошел международный спортивно-музыкальный фестиваль "Вива, Браслав!"

Печать

Такой колькасці людзей Браслаў яшчэ не бачыў. Пачынаючы з пятніцы 24 ліпеня сюды сталі з’язджацца з розных куткоў Беларусі спартсмены і аматары поп- і рок-музыкі, каб стаць удзельнікамі спартыўна-музычнага фестывалю “VIVA Браслаў” і разам зтым адпачыць на цудоўным улонні прыроды. Тыя ж, хто не паспяваў на маршрутныя аўтобусы і спецрэйсы, не меў свайго аўто прасіўся ў спадарожнікі праз сеціва. Дзесяткамі такіх просьбаў і водгукаў былі напоўнены пэўныя сайты. У выніку ў суботу вечарам горад прыняў, па ацэнцы людзей дасведчаных, больш за 9 тысяч чалавек. У асноўным гэта былі маладыя людзі, якія ў мінулыя гады ўжо былі на фестывалі або каго зацікавіла абвестка яго праграмы. 

Пажадалі таксама паслухаць добрую музыку, спевы папулярных артыстаў, ноч патанцаваць на ўсебеларускай дыскатэцы юнакі і дзяўчаты з Прыбалтыйскіх краін, некалькі аўтобусаў з якімі таксама прыйшлі ў Браслаў.

Людскія патокі як бурлівыя ручаі сцякаліся ў раён гарадскога пляжа, дзе і разгортвалася фестывальнае дзейства.

З раніцы на гарадскім пляжы пачаліся спабоніцтвы па пляжных валейболу і футболу, па крос-кантры на горных веласіпедах. За баталіямі на гарачым пяску сачылі сотні балельшчыкаў, падтрымлівалі свае каманды, а надвячоркам сталі ўдзельнікамі цырымоніі ўзнагароджання мацнейшых.

Асноўнае ж дзейства разгарнулася вечарам. Больш за 6 тысяч чалавек, якія загадзя купілі білеты, выстраіліся ў доўгую і нецярплівую чаргу на ўваход на канцэртную пляцоўку, дзе знаходзіліся і гандлёвыя павільёны, сувенірныя лаўкі, праводзіліся разнастайныя гульні і атракцыёны. Сотні штурмавалі білетную касу ці стаялі ў чарзе на ўваход у “Луна-парк”.

На вялікай прасторы не было дзе ўпасці яблыку. А калі загучала музыка і на сцэне змяняючы адзін аднога пачалі выступаць “SYMPHORINE”, “Дэвайсы”, “DOZARI BAND”, “Бумбокс” , замільгалі светавыя спецэфекты, напал маладзёвых страсцей пачаў зашкальваць. Юнакі і дзяўчаты падпявалі, танцавалі, узрываліся апладысментамі.

Канцэрт плаўна перайшоў у начную дыскатэку. Ды-джэі радыё APLUS. FM, расіянін Аляксандр Папоў і галандзец Марк Сіксма, а разам з імі і тысячы юнакоў і дзяўчат ўзарвалі гэту ноч, зрабілі запамінальнай. Нават дождж, які напрыканцы начной праграмы сцяной лінуў з неба, не астудзіў іх пылу. Вяселле працягвалася да раніцы і толькі з усходам сонца паток людзей пацёк у адваротным накірунку – у глыб горада, па гасцініцах і аграсядзібах, кватэрах знаёмых.

Фестываль, праведзены сёлета ў трэці раз, паказаў, што ён цікавы для маладых, значыць яго арганізатары, і тыя, хто забяспечваў парадак, стараліся недарэмна, што фестывалю жыць і напаўняцца новымі ідэямі, магчыма, стаць шматдзённым.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны