Аліна Талай на чэмпіянаце краіны па лёгкай атлетыцы атрымала два “золата”

Печать

Ужо прывучыла прыхільнікаў да сваіх перамог аршанка Аліна Талай. Вось і на чэмпіянаце краіны па лёгкай атлетыцы яна ўзяла ажно два залатыя медалі ў бегу з бар’ерамі. Спачатку яна перамагла на сваёй кароннай стометроўцы з вынікам 12,74 секунды (па ўласным прызнанні, так хутка на радзіме яшчэ не бегала), а потым у больш упартай барацьбе была наймацнейшай і на 200 м (23,78 секунды). Віншуем!

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны