«Махіта» і «Смак барбарысу». Чым здзіўляе пакупнікоў Ушацкі філіял аблспажыўтаварыства?

Печать

Для цэха па вытворчасці безалкагольных напіткаў Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства зараз самы гарачы сезон. Сведчаннем таму і павялічаны да 30 тысяч далаў, ці 300 тысяч літраў, ліпеньскі план. Выканаць яго, аднак, зусім няпроста — гэта амаль рэкордны паказчык, які дасягаў 33 тысяч далаў.

Сёлетні сезон – складаны. З-за пратэрміноўкі разлікаў з пастаўшчыкамі вясной былі замінкі то з прэформамі, то з упаковачнай плёнкай, то з напаўняльнікамі. А адсутнасць хоць аднаго кампаненту – парушаны канвеер. Але нешматколькасны штат умудраецца не толькі выконваць план, але і перавыконваць. З чэрвеня ж перайшлі на ўзмоцнены рэжым работы. Нярэдкія і выхады па суботах. Попыт жа летам, асабліва спякотным, на напіткі павышаны.

«Махіта», «Смак барбарысу» – навін­кі мінулага года ўжо паспелі рассмакаваць пакупнікі. Хаця самымі папулярнымі застаюцца савецкія смакі: «Залаты ключык», што прыйшоў на змену «Бураціне», бо брэнд заняты, «Дзюшэс», «Крэм-сода». Усяго ў самую хадавую – 1,5-літровую – бутэльку разліваецца 14 відаў безалкагольных напіткаў, 5 – у літровую і 7 – у напалову меншую. Менавіта рознакаляровыя паўлітроўкі выходзілі з канвеера на мінулым тыдні. Гэта самы запатрабаваны памер як на мінералку, так і на ліманады падчас «Славянскага базару», да якога дадатковыя партыі заказалі Сенненскі і Лепельскі філіялы, што традыцыйна працуюць на пляцоўках фестывалю. Калі не хопіць – абавязкова падвязуць. Не адмовіўся ад супрацоўніцтва і ніхто з мінулагодніх партнёраў. Па-ранейшаму ўшацкі брэнд ідзе ў магазіны гандлёвых сетак «Весты», «Нікі», «Віцебскхлебпрама», «Ганны». Як адзіныя вытворцы вады і напіткаў у аблспажыўтаварыстве – пояць літаральна ўсе раёны вобласці.

Попыт адчуваецца зараз на ўсё, таму і чаргуецца разліў пітной вады ў пяцілітровікі з мінералкай ці напіткамі. Ды і па энергетыках ужо засумавалі пакупнікі. Аднак лінія адна, і адначасова не могуць вырабляцца розныя віды.

Вольга КАРАЛЕНКА, Ушачы, фота аўтара.

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны