НАК па Віцебскай вобласці выдзеліў Міёрскаму раёну 10 тыс. рублёў на развіццё фізкультуры і спорту

Печать

Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта па Віцебскай вобласці выдзеліла Міёрскаму раёну 10 тысяч рублёў на развіццё фізкультуры і спорту.

Мясцовая ўлада спонсарскую дапамогу накіравала на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы фізкультурна-спартыўнага клуба «Міёры» і дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Як паведаміла дырэктар Святлана Матуль, для ДЮСШ, дзе займаецца больш за 230 юных спартсменаў, набылі інвентар для секцый па валейболе, футболе і лёгкай атлетыцы. Цяпер хлопчыкі і дзяўчынкі маюць якасны рыштунак для трэніровак і спаборніцтваў.

Палепшаны ўмовы для заняткаў і дарослых аматараў валейбола, футбола і хакея з ФСК «Міёры».

Поделиться новостью в социальных сетях:


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны