23.11.2017

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search
Search - K2

100-летие областной газеты

В чем сила печатного слова? Рассуждали юные участники конкурса сочинений «Витебских вестей»



Редакция «Витебских вестей» провела конкурс сочинений «Сила печатного слова», посвященный 100-летию областной газеты.

Поразмышлять на данную тему мы предложили школьникам Витебщины. Отрадно отметить, что отклики пришли из разных уголков области. Наибольшую же активность проявили учащиеся учреждений образования Ушачского, Сенненского, Толочинского, Витебского, Глубокского, Поставского, Шумилинского и других районов, а также северной столицы.

Всего за время проведения конкурса – с начала учебного года до 31 октября – редакция получила более 120 сочинений! Представляете, как было непросто определить победителя!
Узнать взгляд представителей молодого поколения на прессу, ее роль в сегодняшней жизни оказалось очень интересно и познавательно. Тем более что это были мысли и 10-летних детей, и 16-летних юношей
и девушек. Многие их слова заставляют задуматься. В том числе и о том, что подрастает отличная журналистская смена! Победителей ждут дипломы и призы от областной газеты, а вашему вниманию, как и обещали, – лучшее сочинение и выдержки из сочинений-призеров.

I место – Андрэй Чарнічэнка Адаменкава, Обальская СШ імя Героя Савецкага Саюза З.М. Партновай Шумілінскага раёна

Жыццё імгненнае. Яно напоўнена мноствам самых розных падзей, грандыёзных і нязначных, лёсавызначальных і дробязных, радасных і сумных. І няважна, ідзе гаворка пра жыццё нейкага канкрэтнага чалавека, рэгіёна, краіны або нават усёй нашай планеты. Спыніць гэтыя імгненні, затрымаць іх у прасторы і часе нам дапамагаюць газеты. Яны такія ж захавальнікі гісторыі, як архівы і музеі. І гэта ніколькі не перабольшанне. Газеты літаральна «ўдрукоўваюць» у гісторыю наша жыццё. Дзень за днём, з нумара ў нумар, нічога не прапускаючы і не ўтойваючы.

Навіны, падзеі, факты, здзяйсненні – журналістам цікава ўсё, што адбываецца навокал. І менавіта гэта іх якасць дазваляе ствараць праўдзівы летапіс. І тыя самыя імгненні нашага хуткаплыннага жыцця кладуцца роўнымі радкамі ў нататкі і інтэрв’ю, нарысы і замалёўкі, яркія фотаздымкі і гарачыя рэпартажы.

У журналістаў няма магчымасці сказіць рэчаіснасць, схлусіць ці схаваць ад чытача нешта важнае. Менавіта таму, што іх задача – не выпусціць з-пад увагі тыя самыя імгненні. Пройдзе зусім мала часу, і стане зразумела, што газета, як ніякі іншы дакумент, праўдзіва і дакладна адлюстроўвае тую эпоху, у якой існавала.

Узяўшы ў рукі цяжкую, палінялую ад часу падшыўку газет, ты разумееш і нават фізічна адчуваеш важнасць усяго таго, што яна ў сабе захоўвае. На гэтых старонках – цяжар налітага сонцам хлебнага коласа і радасць механізатара, які «плыве» на сваім камбайне па хлебным моры; шчаслівыя вочы маці, якая сочыць за першымі нясмелымі крокамі свайго дзіцяці, гучныя спартыўныя перамогі, чуллівасць першакласніка і сум выпускніка, вопыт ветэрана працы і першыя поспехі ў прафесіі маладога спецыяліста. На гэтых старонках усё наша жыццё ў фарбах і падрабязнасцях.

А як гэта выдатна і ганарова раптам стаць героем газетнай публікацыі! Я ведаю, што многія, пра каго калі-небудзь было напісана ў газеце, акуратна выразаюць матэрыял пра сябе або пра блізкіх людзей і беражліва яго захоўваюць у сямейным альбоме доўгія гады як самую каштоўную сямейную рэліквію. Хіба можна прывесці больш важкі аргумент на карысць той сілы, якую тоіць у сабе друкаванае слова?

Ёсць такія нататкі і ў нашым сямейным альбоме. Вось, напрыклад, мае прабабуля з пра­дзядулем у дзень свайго залатога вяселля. Яны пазіраюць на нас з газетнай фатаграфіі поўным дабрыні і бязмежнай любові поглядам, быццам адным на дваіх. Такімі шчаслівымі я іх запомніла…

Гэтых дарагіх для мяне людзей ужо не стала, але з намі назаўжды засталіся іх жыццёвая мудрасць, парады, душэўная цеплыня – усё тое, што зрабіла нашу сям’ю па-сапраўднаму моцнай і дружнай. А яшчэ застаўся той самы газетны артыкул, у якім таленавіты журналіст піша пра залатое вяселле ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, сумленных працаўнікоў і выдатных людзей. Ён жа нават не падазрае, што зрабіў нашмат больш, чым проста добрасумленнае выкананне рэдакцыйнага задання. Ён зрабіў неацэнны падарунак не аднаму пакаленню нашай сям’і.

І калі кажуць пра тое, што хутка не стане папяровых газет, што імклівы тэхнічны прагрэс каменя на камені не пакіне ад гэтага «перажытку мінулага», я не веру. А як жа газетныя выразкі ў нашых альбомах, як жа свежы нумар любімай газеты ў паштовай скрыні, як жа мой сусед дзядзька Міша, які любіць пасядзець з газетай на лавачцы пад акном? Штосьці незваротна знікне з нашага жыцця, калі знікнуць газеты. Штосьці вельмі важнае…

А пакуль мае бацькі спрачаюцца, хто першы будзе чытаць свежы нумар «Витебских вестей», пакуль бабуля Таня пра ўсё на свеце можа даведацца са старонак раённай і абласной газет («у газеце ж напісалі, а там дарэмна пісаць не будуць!»), можна не сумнявацца: сілы, якая б магла справіцца з сілай друкаванага слова, на планеце яшчэ няма.

II место – Диана Соловьева, Кубличская детский сад-базовая школа Ушачского района

…Сколько себя помню, в нашей семье всегда читают газеты. Когда я была еще маленькой, мои родные выписывали областные газеты «Віцебскі рабочы» и «Народнае слова». По вечерам читали статьи из них вслух, обсуждали прочитанное, иногда к этим разговорам присоединялись и зашедшие на огонек соседи. Тогда я еще мало смыслила, о чем идет речь, но хорошо запомнила, что очень часто звучали слова: «А вот в газете написано…» Это сейчас я понимаю, что во все времена люди верили печатному слову, а тогда просто сидела и слушала.

…Теперь часто рассуждают, что в наш век информационных технологий люди стали меньше интересоваться печатной прессой. А я так не думаю. Никогда бездушной машине не заменить газеты, в которой живое слово и душа корреспондентов, которую в мороз и слякоть, в дождь и зной доставляет нам наш почтальон в своей толстой сумке на ремне. И ни с чем не сравнить то удовольствие, когда берешь газету в руки в предвкушении узнать много нового и интересного.

Евгения Словас, СШ №24 Витебска

…Печатное слово может пробуждать в человеке лучшие качества: милосердие, сострадание, умение любить и прощать. В нашей семье был такой случай. Однажды вечером, когда я делала уроки, услышала, как плачет мама. Я прибежала к ней, чтобы узнать, что случилось. У мамы в руках была газета, в которой она прочитала статью о детях, оставшихся без родителей. Мы еще раз перечитали статью вместе. Я представила себя на месте этих детей и на следующий день собрала свои игрушки, мама купила разных сладостей, и мы пошли в детский дом, чтобы порадовать хоть чем-то этих мальчиков и девочек.

Тысячи людей, читая газеты, получают не только информацию, но и переживают за героев статей, пытаются помочь хоть чем-нибудь: деньгами, одеждой, продуктами, лекарствами. Помогают и детям-сиротам, и больным, и инвалидам, и бездомным животным.

III место – Анастасия Туровец, СШ №35 Витебска

…Сколько событий, судеб запечатлела на своих страницах областная газета за сто лет! Пять поколений жителей области выросли за это время.

…Помню, какое сильное впечатление произвела на меня статья в «Витебских вестях» о трагедии сожженных белорусских деревень, я перечитывала ее несколько раз и представила, сколько людей по всей Витебской области читают вместе со мной эти скупые газетные строки и испытывают похожие чувства.

…Благодаря газете мы начинаем ценить то, что у нас есть, становимся патриотами. Материалы, опубликованные на ее страницах, прибавляют нашему зрению зоркости. С газетных полос «Витебских вестей» передо мной встает мой родимый край. Только газета может сделать далекое близким. С нею и сердце чище, и цели яснее.

Вера Пядочкина, Богушевская СШ №2 Сенненского района

…на повороте встречаю тетю Лену – нашего почтальона. Она вручает (не подает, а именно вручает, как подарок) «Витебские вести»: «Этот номер очень интересный, вам понравится!» Спасибо, тетя Лена, я обязательно прочитаю все!

…Областная газета. Мы так привыкли к ней, что не представляем, как обходиться без дорогого печатного друга. Она – источник информации на все случаи жизни… Часто в газете можно встретить материал о знакомых людях. Прочтешь и посмотришь на них с восторгом.

…Я держу в руках свежую газету, но мне кажется, что я приобрела не какую-то новую вещь, а нечто намного большее…

Спецпризы за оригинальность Ягор Чарнічэнка, СШ №1 Шуміліна

Мая мама працуе журналістам у раённай газеце, і яна заўжды нешта піша. Бывае, што яна просіць у мяне дазволу папрацаваць за камп’ютарам у маім пакоі, кажа: «Сынок, мне трэба напісаць матэрыял». І я разумею, што матэрыял – гэта нешта вельмі важнае і тэрміновае, бо піша яго мама звычайна ноччу. І я часта засынаю пад стук клавішаў клавіятуры. Я прывык да гэтага стуку, я нават люблю яго.

«З раніцы трэба здаць у нумар», – кажа мама, запальвае настольную лямпу і ставіць побач з клавіятурай кружку кавы. Шчыра прызнацца, я не вельмі люблю пах кавы, але маме пра гэта не кажу – а раптам без кавы матэрыялы не пішуцца…

Варвара Кляцкова, Обальская СШ Шумілінскага раёна

…«Добра сказана як звязана» – вельмі часта хочацца сказаць, прачытаўшы артыкул з нашай газеты. Якую б назву яна ні мела, усе яе тры назвы гавораць пра цесную сувязь з народам. «Віцебскі рабочы» доўгі час выпісвала і любіла чытаць мая бабуля, а «Народнае слова» выпісвалі мае бацькі. Спадзяюся, што і «Витебские вести» прыжывуцца ў нашай хаце. І гэта толькі дзякуючы работнікам газеты – «Якая справа, такая і слава».

e-max.it: your social media marketing partner




Любое использование материалов нашего сайта в сети Интернет допустимо при условии указания имени автора и обязательно размещения гипертекстовой ссылки на источник.
Оставляя свой комментарий, Вы автоматически соглашаетесь со следующими правилами: на сайте производится модерация, администрация оставляет за собой право удалять либо редактировать комментарии. При копировании или другом использовании материалов данного сайта ссылка http://vitvesti.by/ обязательна.

Подписка на новости

Подпишитесь и будете в курсе выхода новых новостей на нашем сайте