Оршанский район перезагрузка
ВЫБОРЫ 2019
год малой родины

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Бешанковіцкі фолк-ансамбль «Званіца» стаў лаўрэтам міжнароднага конкурсу «Смаленскі ражок»



Нягледзячы на юны ўзрост, гэтыя дзяўчынкі закаханыя, прычым у народную песню. Уваходзяць яны ў склад бешанковіцкага фолк-ансамбля «Званіца», які заваяваў прызавое месца на міжнародным конкурсе фальклору і рамёстваў «Смаленскі ражок».

— У складзе ансамбля 13 дзяўчат 10-17 гадоў, — расказала яго кіраўнік Дзіяна Сянкевіч. — У Смаленску мы выступілі з песнямі «Грыбы» з элементамі хіп-хопа, «Каровы» пад акампанемент баянаў, «Чыё гэта поле?» а капэла і атрымалі дыплом другой ступені. Гэта першая наша сур'ёзная ўзнагарода. Дарэчы, «Званіца» была сабрана ў 2001 годзе. Я сюды прыйшла працаваць у 2017-м пасля вучобы ў Віцебскім каледжы культуры і мастацтваў. Амаль адразу ж ансамбль атрымаў званне народнага з праграмай «Шлях з вараг у грэкі». Яе напісала  мастацкі кіраўнік Бешанковіцкага РЦК Вольга Сяргеенка.

— «Званіца» выступае ў жанры фолк, які злучыў традыцыйны музычны фальклор і сучасныя рытмы. У апошнія гады менавіта гэты напрамак становіцца ўсё папулярней, асабліва сярод моладзі, — дадала дырэктар Бешанковіцкага РЦК Ірына Паўлоўская. — Такім чынам мы стараемся данесці да гледача беларускую народную песню.

Фота з адкрытых крыніц.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ