18.08.2017

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search
Search - K2

Культура

Майстар-класы па ткацтве і краязнаўчыя канферэнцыі. Супрацоўніцатва Браслаўскага і Краслаўскага музеяў на практыцы



Пагадненне аб супрацоўніцтве, падпісанае два  гады назад паміж калектывамі Браслаўскага аб’яднання музеяў і Краслаўскага гістарычнага і мастацкага музея напаўняецца канкрэтнымі мерапрыемствамі. Летась, напрыклад, латышскія навукоўцы бралі ўдзел у канферэнцыях “Браслаўскія чытанні”, “Музей і грамадства. Кропкі датыкнення”, а ў сябе прымалі выставу браслаўскай майстрыхі Наталлі Парахневіч “Колеры натхнення”. І гэты год пачалі з рэалізацыі сумесных праектаў. У лютым  па запрашэнні сяброў з Латвіі дзве ўдзельніцы народнага клуба  “Ля возера” Наталля Парахневіч і Ларыса Дарафейчык на працягу двух дзён праводзілі ў Краславе майстар-класы па ткацтве паясоў і лапікавым шыцці. Завіталі да іх больш за сто чалавек – члены “Акадэміі сіньёраў” і мясцовыя школьнікі.

Дырэктары музеяў Вальдэмар Гекіш і Вольга Антанёнак вітаюць прысутных

– Сустрэчы з беларусамі ў Латвіі і карэннымі жыхарамі былі напоўнены пазітывам,-- падзялілася ўражаннямі кіраўнік клуба Наталля Парахневіч.—Яны вучыліся ў нас, а мы – у іх. Цікава было ўсім.

А днямі ў Браслаў завітала дэлегацыя з Краславы. Згодна з  дамоўленасцю музейшчыкі  памежных тэрыторый разгарнулі ў гісторыка-краязнаўчым музеі сумесную выставу, якая распавядае пра знакаміты род Броэль-Плятараў, прадстаўнікі якога  мелі ўладанні па два бакі  Заходняй Дзвіны і пакінулі свой след у гісторыі некалькіх краін.

Работнікі краслаўскага і браслаўскага музеяў правялі экскурсію па экспазіцыі, расказалі прысутным шмат цікавых фактаў з жыцця  графскага  роду і, у прыватнасці, Эміліі Плятар.

Наступная сустрэча калегаў адбудзецца ў Краславе, дзе ў чэрвені  пройдзе навукова-краязнаўчая  канферэнцыя. 

Прадстаўнікі краслаўскага музея ў адзенні ХVIII ст. праводзяць экскурсію па выставе

Фота Тамары ПАШКЕВІЧ.

e-max.it: your social media marketing partner




 

Последние комментарии

Любое использование материалов нашего сайта в сети Интернет допустимо при условии указания имени автора и обязательно размещения гипертекстовой ссылки на источник.
Оставляя свой комментарий, Вы автоматически соглашаетесь со следующими правилами: на сайте производится модерация, администрация оставляет за собой право удалять либо редактировать комментарии. При копировании или другом использовании материалов данного сайта ссылка http://vitvesti.by/ обязательна.

Подписка на новости

Подпишитесь и будете в курсе выхода новых новостей на нашем сайте