Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

На Верхнядзвіншчыне прайшло брэндавае свята “Збіраем зорны карагод”

Адшумела, адзвінела разнамоўным гоманам, песнямі і танцамі рэгіянальнае свята “Збіраем зорны карагод”. Адно з брэндавых мерапрыемстваў Верхнядзвіншчыны, якое традыцыйна праходзіць у аграгарадку Валынцы, сабрала лепшыя самадзейныя калектывы краю, якія парадавалі сваёй творчасцю землякоў.

Не абышлося і без замежных гасцей. Дагдскі край Латвіі, які сябруе з беларусамі памежжа, прыслаў не толькі афіцыйную дэлегацыю. Разам з ёй прыехалі самадзейныя артысты, каб злучыць свае галасы ў агульным спеве, рукі – у карагодзе, разам парадавацца плёну працы жыхароў абедзвюх краін у гэту багатую на ўраджай восеньскую пару.

Аграгарадок цікавы гісторыяй і культурнымі здабыткамі. Тут дзейнічае музей Івана Чэрскага – удзельніка паўстання 1863 года. Сасланы ў Сібір, Іван Дзяменцьевіч стаў вядомым навукоўцам. Яго праславілі работы па геалогіі Сібіры і астэалогіі сучасных і вымерлых пазваночных жывёл. З Валынцамі звязана і з’яўленне першага школьнага тэатра ва Усходняй Еўропе.

Гаспадары рады кожнаму госцю: усіх накармілі абедам, напаілі чаем, пачаставалі беларускімі стравамі. Ну як абмінеш падвор’е, напоўненае церпкім пахам завараных траў, не пасмакуеш варэнняў, джэмаў, працёртых свежых ягад, не пацікавішся рэцэптам прысмакаў.

Каб не губляла моцы дружба, гаспадары і госці закружылі ў карагодзе, усіх злучыла кола – сімвал вечнасці жыцця. А пасля загучалі песні, загрукалі абцасамі танцоры. Артыстаў са сцэны не адпускалі амаль дзве гадзіны.

Фота Аляксандра Азерскага.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ