Оршанский район перезагрузка
75 лет Великой Победы
ВЫБОРЫ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ - 2020

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

НАН абвясціла конкурс творчых пісьмовых работ «За што я люблю родную зямлю»



«За што я люблю родную зямлю» - так называецца рэспубліканская творчая акцыя, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства. Яе ініцыятарам выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Жыхарам краіны прапануецца аднаасобна або ў сааўтарстве напісаць на беларускай мове сачыненне, верш, аповесць, эсэ або твор у любым іншым жанры на адну з прапанаваных тэм: «За што я люблю свой край», «Мова маёй малой радзімы», «Родная зямля – крыніца натхнення», «Квітней, мая радзіма!».

Выкарыстоўваючы разнастайныя літаратурныя прыёмы, у творчай рабоце неабходна адлюстраваць дасягненні ў развіцці рэгіёнаў Беларусі, пачуццё гонару за сваю малую радзіму і любоў да яе гераічнага мінулага і славутага цяперашняга.

Ацэньваць работы, аб'ём якіх не павінен перавышаць 10 друкаваных старонак, будзе камісія, створаная на базе Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук. Шанец на перамогу будуць мець творы, якія раней не ўдзельнічалі ў конкурсах і не друкаваліся, якія адказваюць заяўленай тэме, адрозніваюцца актуальнасцю, арыгінальнасцю, а таксама дэманструюць мастацкі ўзровень і дасканаласць мовы.

Пераможцы конкурсу атрымаюць узнагароды на мерапрыемствах Тыдня мастацкага слова (з 31 жніўня па 6 верасня) і Дня беларускага пісьменства (6 верасня).

Літаратурныя творы трэба дасылаць да 20 жніўня на адрас: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, вул.Сурганава, 1/2, Мінск, 220072 або па электроннай пошце: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. з паметкай «конкурс».

Фота з адкрытых крыніц.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ