Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Абласны конкурс творчасці інвалідаў па зроку адбыўся ў Віцебску

У Культурна-гістарычным комплексе «Залатое кола Віцебска «Дзвіна» прайшоў штогадовы абласны агляд-конкурс творчасці інвалідаў па зроку «Спявай, душа!».

 Пераможцы – удзельнікі народнага мужчынскага калектыву «Хорус»: Ігар Кецкін (кіраўнік), Юрый Ардынаў, Сяргей Калодкін і Дзмітрый Шлома

Вітаючы ўдзельнікаў свята, старшыня абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «БелТІЗ» Канстанцін Ламчаноўскі (ён жа ўзначальваў і журы спаборніцтваў) выказаў словы ўдзячнасці камітэту па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, галоўнаму ўпраўленню ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама і абласному метадычнаму цэнтру народнай творчасці за плённае супрацоўніцтва. Бо толькі супольнымі намаганнямі ўдалося арганізаваць культурны форум для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Канкурсанты прадэманстравалі свае творчыя здольнасці, абмяняліся вопытам, завялі новыя знаёмствы. Многія ўжо далёка не ў першы раз выступалі на сцэнічнай пляцоўцы, а для кагосьці гэта быў дэбют. Аднак хваляваліся ўсе, таму што ў склад журы ўвайшлі сапраўдныя прафесіяналы.

На музычны конкурс прыехалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці, яны прадстаўлялі пярвічныя арганізацыі таварыства інвалідаў па зроку з усёй вобласці. Адразу некалькі гуртоў выставіла прадпрыемства «Элект». Далёка за межамі вобласці вядомы яго народныя калектывы «Кросны», аршанскага філіяла арганізацыі, а таксама «Хорус». Салісту апошняга Сяргею Калодкіну некалі пашчасціла спяваць на сцэне Летняга амфітэатра дуэтам разам са знакамітай Ірынай Дарафеевай.

Паралельна праходзіла выстава, дзе сваімі сакрэтамі майстэрства дзяліліся ўмельцы з розных рэгіёнаў Віцебшчыны. Аўтара гэтых радкоў уразіла сустрэча з Сафіяй Гуз з вёскі Узмёны Міёрскага раёна. Гэта абаяльная жанчына каля дзесяці гадоў таму цалкам страціла зрок, але не згубіла пачуццё гумару і любоў да жыцця. Сёння яна разам з мужам вядзе хатнюю гаспадарку, вырошчвае кветкі, прыгажосць якіх адчувае душой, радуе навакольных вырабамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, з’яўляецца чэмпіёнкай Беларусі па бегу сярод невідушчых, а нядаўна з дапамогай Глыбоцкай парафіі каталіцкага касцёла выдала кнігу ўласных вершаў для чытачоў рознага ўзросту.

Па выніках агляду-конкурсу пераможцамі ў розных намінацыях былі прызнаны: «Вакал (саліст)» – Сяргей Калодкін і Браніслаў Грамакоўскі (Глыбоцкі раён); «Вакальны ансамбль» – «Хорус»; «Інструментальная музыка» – Яўген Ганчароў (Докшыцкі раён); «Тэатральнае мастацтва» – Альфрэда Баговіч (Глыбоцкі раён); «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць» – Юлія Ардынава («Элект»).

Усе ўдзельнікі свята павезлі дадому вясёлы настрой і прыемныя ўражанні.

Фота Дзмітрыя ОСІПАВА.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ