Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Рарытэтная бутэлька з-пад баварскага светлага захоўваецца ў музеі ў Паставах

Cярод рарытэтаў Пастаўскага раённага краязнаўчага музея ёсць бутэлька з-пад “пергаментскага“ піва. Рэч каштоўная. У такі посуд у канцы ХІХ стагоддзя разлівалі баварскае светлае, якое выраблялі на мясцовым піваварным заводзе.

 

Старшы навуковы супрацоўнік музея Валянціна Друсь сабрала і абагуліла цікавы матэрыял пра гэты факт у гісторыі горада. Аказваецца, 25 кастрычніка 1885 года ў Віленскае губернскае праўленне звярнуўся дваранін Рыгор Казіміравіч Кібарт, які прадстаўляў інтарэсы ўладальніцы маёнтка Паставы графіні Марыі Пшэздзецкай. Як яе давераная асоба ён прасіў дазволу на будаўніцтва ў мястэчку піваварнага завода, які меркавалася ўзвесці на беразе ракі Мядзелка.

Пастановай будаўнічага аддзялення Віленскага губернскага праўлення за нумарам 81 ад 7 лістапада 1885 года дазвол быў выдадзены. І ўжо 19 снежня, праз няпоўных паўтара месяца, архітэктар губернскага праўлення Полазаў склаў акт прыёмкі завода. Малаверагодна, што быў ён пабудаваны за такі кароткі тэрмін. Хутчэй за ўсё, работы пачаліся значна раней, і толькі на завяршальнай стадыі былі аформлены неабходныя дакументы.

Піваварны завод быў здадзены графіняй Пшэздецкай у арэнду купцу А. Пергаменту за 1200 рублёў у год. Выраблялася на ім у асноўным баварскае светлае піва, якое ў мястэчку называлі “пергаментскім”. Магутнасць завода – 59 тысяч вёдзер піва ў год. Працавалі шэсць рабочых і адзін майстар-півавар. На бутэльках, якія выпускаліся ў той час, меўся надпіс: “А. Л. Пергамент. Поставы”.

Вось такая бутэлька з-пад “пергаментскага” піва і захоўваецца ў музейнай экспазіцыі ў палацы Тызенгаўзаў.

Фота Пастаўскага раённага краязнаўчага музея.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ