Оршанский район перезагрузка
75 лет Великой Победы
ВЫБОРЫ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ - 2020

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

У Полацкім раёне праводзяць конкурс візітовак сельскіх устаноў культуры «Прывітанне.BY»



“Прывітанне.BY!” - пад такой назвай праводзяць конкурс візітовак сельскіх устаноў культуры ў Полацкім раёне.

Мэтай праекта, як адзначыла рэдактар Полацкага раённага цэнтра культуры Кацярына Паўловіч, з’яўляецца папулярызацыя мясцовых звычаяў і традыцый, актывізацыя творчага патэнцыялу спецыялістаў, выяўленне і падтрымка крэатыўных ініцыятыў.

У структуру Полацкага РЦК сёння уваходзіць 18 устаноў клубнага тыпу. Кожная з іх будуе сваю працу з улікам рэгіянальных адметнасцяў. Напрыклад, у вёсцы Багатырская фальклорныя калектывы развіваюць адмысловую манеру аўтэнтычных спеваў, Зялёнку вылучаюць моцныя тэатральныя традыцыі, у Астроўшчыне і г. п. Ветрына вялікую ўвагу надаюць вакальнаму жанру. Усе гэтыя мясцовыя асаблівасці і адлюстроўваюць троххвілінныя візітоўкі-прэзентацыі.

Відэаролікі выкладаюцца на спецыяльных старонках у сацыяльных сетках. Пасля таго, як журы ацэніць творчыя знаходкі, пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і прызамі. А пабачыць падрыхтаваныя прэзентацыі ўжывую можна будзе на тэматычных пляцоўках раённага Цэнтра культуры пад час святочных мерапрыемстваў.

Арганізатары спадзяюцца, што дзякуючы конкурсу «Прывітанне.BY» вяскоўцы шырэй пазнаёмяцца з дзейнасцю сельскіх Дамоў культуры, пабачаць, як цікава і карысна можна праводзіць там свой вольны час. Як вынік у склад творчых калектываў прыйдуць новыя ўдзельнікі.

Фото из открытых источников.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны



При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ