Оршанский район перезагрузка
75 освобождения Беларуси
год малой родины

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Зорны год любімых «Лялек»: чым маленькія танцоры з Верхнедвінска пакарылі гледачоў



Гэты год для дзіцячага харэаграфічнага калектыву Верхнядзвінскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці «Лялькі» – зорны. За паўгода ён не раз выступіў на сцэне  свайго раёна, быў прыняты ў сталіцы і стаў лаўрэатам  розных спаборніцтваў.

 

У Мінску на конкурсе «Твой шанец» «Лялькі» засвяціліся ў чатырох намінацыях, на міжнародным фестывалі дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» ў Клімавічах Магілёўскай вобласці адзначаны дыпломам другой ступені. У латышскіх сяброў з горада Дагда  на міжнародным фестывалі «Абдымі мяне, мамачка» далі канцэрт і пакарылі гледачоў жанравай разнастайнасцю нумароў і пластыкай. Калектыў быў перлінкай Верхнядзвінскага падвор’я на «Славянскім базары ў Віцебску». Гледзячы на задор маленькіх танцораў, кідаліся ў скокі дарослыя.

Харэаграфія – той від творчасці, дзе вынік дасягаецца потам: бясконцымі рэпетыцыямі, мазалямі і цярпеннем. Калі ў маленькага чалавека, які прыйшоў у танцавальны гурток ці студыю, яны ёсць, поспех прыйдзе абавязкова. У «Ляльках» менавіта такія, настойлівыя і працавітыя. Займацца з імі – задавальненне, кажа кіраўнік калектыву Людміла Гуйда.

Амаль 10 гадоў калектыў носіць званне ўзорнага, і не менш ганаровае неафіцыйнае – любімага ў гледачоў.

Фота Тамара Пашкевіч.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ