Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Крэатыўныя кармушкі: як пенсіянеры з Пастаўскага раёна дапамагаюць перазiмаваць птушкам

Як толькі жыхары Лынтупскага аддзялення кругласутачнага знахо­джання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАНа Пастаўскага раёна пачулі пра акцыю «Кармушкі для птушкі», што аб’явіла ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны», адразу вырашылі актывізаваць сваю дзейнасць і надаць ёй арганізаванасць. І раней яны падкармлівалі птушак, якія прылятаюць у двор ля будынка, шукаюць корм пад нагамі і вакол дрэў, проста насыпалі на кардонкі хлебныя крошкі і выстаўлялі за акно.

Аб’яўленая акцыя натхніла на свой конкурс па вырабе кармушак, а для заахвочвання таго, чыю прызнаюць лепшай, папрасілі ў адміністрацыі прыз. Адначасова з практычнай справай пацікавіліся, чым арнітолагі раюць падкармліваць сініц ды снегіроў, вераб’ёў ды дзятлаў. Аказалася, што рэшткі хлеба і булак не лепшая ежа для іх. Сініцы і дзятлы любяць несалёнае свежае сала. Вераб’і, зелянушкі, чыжы – нясолены арахіс. Гэтыя факты жыхары аддзялення ўзялі на ўзбраенне.

Кармушкі ўладкавалі так, каб мець да іх добры падыход, а з акна назіраць за пярнатымі падапечнымі. І корм сталі класці рэкамендаваны.


Следующая новость
Гусаков: белорусская вакцина стимулирует выработку антител против COVID-19 не ниже мировых аналогов