Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

В Поставском лесхозе активно осваивают безотходное производство

Безадходную вытворчасць актыўна асвойваюць у Пастаўскім лясгасе. У перапрацоўку ідзе не толькі тое, што засталося ад вырабу піламатэрыялаў, але і практычна ўся нізкаякасная драўніна, буйныя рэшткі дрэванарыхтоўкі. На піларамах ідзе накапленне пілавіння, якое адгружаюць вытворцам прасаваных пліт, непадалёку рыхтуецца трэска – выдатнае паліва для кацельняў, якую тут пачалі вырабляць у ліку першых.

Дзевяць гадоў таму па праграме энергазберажэння лясгас атрымаў драбільную ўстаноўку і пачаў выраб новай прадукцыі. Прапанова спачатку крыху апераджала попыт. Але з кожным годам усё больш кацельняў пераходзілі на мясцовыя віды паліва. Трэска стала запатрабаваным таварам. Таму за ўласныя сродкі лясгас набыў яшчэ адну ўстаноўку. За змену яна выдае ад 100 да 150 кубаметраў шчапы, за месяц – больш за 4 тыс. тон. Абсалютную большасць яе спажываюць кацельні жыллёва-камунальнай гаспадаркі,  яшчэ прыкладна тысячу тон лясгас адгружае замежным спажыўцам і мае выручку ў валюце.

Фота kuzmich24.ru


Следующая новость
Беларусь заинтересована в создании индийского инвестиционного кластера в Оршанском районе