Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

У Міёрскім раёне выдаткуюць 30 тысяч рублёў на барацьбу з баршчэўнікам

Яшчэ два гады назад лічылася, што міёрскія землі не надта засмечаны баршчэўнікам – усяго 38 гектараў. Але знішчыць яго ў той час не змаглі, і сёлета размова ўжо ідзе пра рассяленне інвазійнага віду аж на 255 га.

Для барацьбы з ім раёну выдзелена 30 тысяч рублёў, на якія плануецца набыць хімічныя сродкі. Каб выкарыстаць іх найбольш эфектыўна,  прадстаўнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама з’ездзіў ва Ушацкі раён, дзе райінспекцыя прыродных рэсурсаў і выратавальнікі атрымалі станоўчы вопыт знішчэння баршчэўніка.

У прыватнасці, служба па надзвычайных сітуацыях мае неабходную апаратуру і спецыялістаў. Участкі для апрацоўкі вызначае землеўпарадкавальная служба, яна ж кантралюе якасць работ. Вопыт суседзяў, лічаць у Міёрах, дазволіць выкарыстаць ім сродкі і сілы з максімальным эфектам.

Фота з архіву «ВВ».


Следующая новость
Все виды электронной цифровой подписи теперь можно получить в «одном окне»