Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры” пачаў уладкаванне зон адпачынку на дзвюх азёрах

Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры”  пачаў уладкаванне рэкрэацыйнай зоны па берагах азёр Струста і Снуды. Гэтыя два вадаёмы – перліны сістэмы Браслаўскіх азёр – найбольш папулярныя сярод аматараў адпачынку на прыродзе. Пяць стаянак, што размяшчаюцца паблізу гары Маяк, ніколі не пустуюць. Пад кронамі соснаў ці сярод ядленца, які вышынёй і стромкасцю  нагадвае паўднёвыя кіпарысы, у непасрэднай блізкасці ад вады турысты з задавальненнем праводзяць свой адпачынак.

Таму, кажа начальнік аддзела  турызму нацпарку  Юлія Паўлоўская, і было прынята рашэнне палепшыць тут умовы для прыёму людзей. На паўвостраве Перавалока ідзе абсталяванне яшчэ пяці турыстычных стаянак. А каб наведвальнікі маглі лёгка дабрацца да іх, да лета будзе пабудавана і дарога.


Следующая новость
Николай Шерстнёв вручил паспорта лучшим учащимся Витебской области