Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

«Браслаўрыба» аднаўляе выраб кансерваў з ікры траскі ў Глыбокім

Філіял «Браслаўрыба» ААТ «Глыбоцкі МКК» аднаўляе выраб кансерваў з ікры траскі. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства Георгій Цяцера.

Выпушчаная летась першая партыя не заляжалася на паліцах магазінаў. Беларускія спажыўцы па вартасці ацанілі смак ікры, на попыт зрэагавалі гандлёвыя сеткі, з якіх пасыпаліся заказы ў Браслаў на пастаўку кансерваў.

– Попыт – найлепшы стымул для вытворцы, – сказаў дырэктар прадпрыемства Георгій Цяцера. — Сыравіну набылі і пачалі яе перапрацоўку. Праз пэўны час тэхналагічнай вытрымкі кансервы паступяць у продаж, у тым ліку і за межы краіны.

У сакавіку першы ў гэтым годзе вагон з браслаўскімі кансервамі адпраўляецца ў Сярэднюю Азію. Істотна павялічылі аб’ём заказаў гандлёвыя прадпрыемствы Казахстана, прадаўжаюць супрацоўніцтва з «Браслаўрыбай» Кыргызстан і Туркменістан. У другім паўгоддзі 2017-га туды было адгружана 140 тон прадукцыі, выручана 168 тысяч долараў.

Мінулы год у цэлым быў паспяховым для прадпрыемства. Тры брыгады выпусцілі 2107 тон кансерваў – на 4,3% больш, чым у 2016-м, агульным коштам 7,7 млн руб. Акрамя росту вытворчых паказчыкаў, як адзначыла галоўны эканаміст Жанна Навумава, значна павялічылася і заработная плата, што парадавала ўсіх членаў калектыву. У сярэднім яна склала 617 рублёў. Гэта тэндэнцыя нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці працягваецца і сёлета.

Акрамя таго, прадпрыемства актыўна практыкуе зніжкі для аптовых пакупнікоў, аддае ім перавагу пры адгрузцы прадукцыі. Таму расце колькасць буйных партнёраў, а на складах знаходзіцца толькі нарматыўны запас гатовай прадукцыі.


Следующая новость
МЧС проведет проверку всех торговых центров в Беларуси