Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Пастаўскае аграпрамысловае аб'яднанне на мінулым тыдні закончыла уборку рапсу

Уборку рапсу Пастаўскае аграпрамысловае аб'яднанне закончыла яшчэ на мінулым тыдні. З плошчы больш чым 2 тыс. га на круг узялі па 16 цэнтнераў.

– Хацелі б больш, – кажа дырэктар АПА Канстанцін Гайлеўскі, – але, калі параўнаць з мінулым годам, амаль двухразовы прырост таксама паказчык таго, што гаспадаркі вучацца працаваць з гэтай дарагой тэхнічнай культурай. Лепшы вынік атрымалі ў ААТ «Камайскі-Агра», дзе з гектара намалацілі па 20,7 ц і ў цэлым па сельгаспрадпрыемстве маюць 1670 т насення. Гаспадарка ўжо выканала дзяржзаказ па яго адгрузцы, разлічвае мець яшчэ ад продажу іншым спажыўцам да 2 млн руб. Гэта пры тым, што 160 га пасеваў выгарала ў чэрвені.

На рост ураджайнасці паўплывала тое, што з дапамогай мехатрада малаказавода гаспадаркі сталі лепш апрацоўваць глебу, праводзіць сяўбу, захавалі патрэбныя для культуры агратэхнічныя мерапрыемствы. Пасевы былі своечасова падкормлены мікра-элеменамі і азотнымі ўгнаеннямі, апрацаваны супраць пустазелля, шкоднікаў і хвароб. Таму і аказаліся больш устойлівымі да ўмоў надвор’я.

Не падвялі і камбайнеры. У «Камайскім-Агра», напрыклад, лідарамі ўборкі ў самым яе пачатку сталі Уладзімір Карыцька, Мікалай Махонь і Аляксей Яркоўскі, а таксама заводскі механізатар Васіль Чабуранаў (на фота).

З рапсавых палёў камбайны адразу пераехалі на збожжавыя. Сёлета практычна ўсе культуры саспелі адначасова. Па аграпрамысловым аб’яднанні належыць  убраць больш за 8 тыс. га азімых і яравых збожжавых.

– Разгойдвацца некалі, – кажа дырэктар малаказавода. – Праўда, жніво пачыналі з горшых участкаў, зерне з якіх плюшчым на корм жывёле, пагалоўе якой павялічылася ў аб’яднанні за год на 1600 галоў. Таму не спыняем і нарыхтоўку кармоў, па 15 ц к. адз. травяністых кармоў на ўмоўную галаву ўжо маем. А да іх фураж, і зімоўка атрымаецца сытай. Дарэчы, у мінулым годзе ўпершыню за апошні час абышліся сваімі запасамі, не шукалі, дзе купіць сена ці сянаж. А сёлета павінна быць яшчэ лепш.

У аб’яднанні лічаць, што валавы намалот збажыны будуць мець больш высокі, чым летась. Разлічацца з дзяржавай, заказ якой пачалі ўжо выконваць, засыпяць насенны і страхавы фонды і будуць бачыць, як распарадзіцца астатнім з найбольшай карысцю для гаспадарак.

Фота Аляксандра АЗЕРСКАГА


Следующая новость
40 шахматистов приняли участие в открытом темпо-турнире в Витебске