Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

У Бешанковічах з’явіўся магазін кандытарскага дома «Вацак»

У Бешанковічах з’явіўся магазін кандытарскага дома «Вацак» – аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў ва Украіне, якое знаходзіцца ў Магілёве-Падольскім. Гэта другі такі аб’ект у вобласці, першы быў адкрыты ў Віцебску.

Кандытарскі дом працуе ўжо больш за 19 гадоў і змог заваяваць сэрцы аматараў салодкага не толькі ва Украіне, але і за яе межамі. Сетка фірмовых крамаў прадпрыемства сёння налічвае больш за 1000 адзінак.

Асартымент прадукцыі ўключае звыш 200 найменняў. Усе тарты, печыва, зефір, пірожныя, цукеркі, рулеты, посная прадукцыя вырабляюцца майстрамі кандытарскага дома і прама з Украіны дастаўляюцца ў Бешанковічы.

Прадукцыю «Вацака» ўжо паспелі ацаніць мясцовыя жыхары: пагалоска пра добрае разыходзіцца хутка. Сакрэт смачных дэсертаў — уласная ўнікальная рэцэптура, максімум натуральнай сыравіны, сучасныя тэхналогіі. Хіт продажаў – тарты. Іх можна купіць цалкам або часткамі. Зайсці сюды і выйсці без пакупкі — шанцаў вельмі мала.

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ, Бешанковічы, фота аўтара.


Следующая новость
В Дубровенском районе 3 школы получили компьютерные классы