Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Высокатэхнічную электрападстанцыю ўзводзяць кітайцы ў Пастаўскім раёне

На тэрыторыі   Пастаўскага раёна паблізу  граніцы  з Браслаўскім  з’явілася незвычайная будаўнічая пляцоўка. З васьмі раніцы і да шасці вечара без выхадных шчыруюць на ёй людзі ў яркай спецвопратцы. Гэта работнікі з далёкага Кітаю, якія прыехалі на Пастаўшчыну, каб пабудаваць ля вёскі Бірвіта  размеркавальную станцыю, што звяжа існуючыя электрычныя сеткі з будучай беларускай атамнай станцыяй  у Астраўцы. 

Кітайцы ўжо пачалі рыхтаваць пляцоўку пад аб’ект, вытворчую базу і жылы комплекс на 200 чалавек. Менавіта столькі  іх будзе задзейнічана на  работах на гэтай пляцоўцы. Падстанцыю плануецца здаць у 2016 годзе. З уводам яе ў эксплуатацыю для  жыхароў рэгіёна будзе створана каля  трыццаці рабочых месц. 

— Працаваць будуць замежнікі, але без дапамогі пастаўчан ім не абысціся, — пракаменціраваў намеснік старшыні райвыканкама Павел  Станюш. — Ужо цяпер, пры правядзенні падрыхтоўчых работ, кітайцам дапамагае тэхніка з ДЭУ-33, аўтатранспартнага прадпрыемства №17, Пастаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Калі разгорнецца будоўля, аб’ём сумеснай работы ўзрасце ў некалькі разы. 

 Несумненна гэта будзе сучасная высокатэхналагічная падстанцыя. Кітайцы ўжо  праявілі сябе на будаўнічых пляцоўках Беларусі. Не так даўно  ўзвялі энергаблокі на Мінскай ЦЭЦ-5 і Новалукомльскай ГРЭС. А яшчэ адна з кітайскіх кампаній да канца 2016-га года пабудуе гідраэлектрастанцыю на рацэ Заходняя Дзвіна — з імі заключыла кантракт РУП «Віцебскэнерга».


Следующая новость
Шевели мозгами, или Квест по мотивам сказки «Алиса в Зазеркалье» можно пройти в Витебске