Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Пастаўскія школьніцы напісалі пісьмо каралеве Вялікабрытаніі Елізавеце II

Дзве пастаўскія гімназісткі Дар’я Шылей і Анастасія Фярковіч  вырашылі напісаць пісьмо каралеве Вялікабрытаніі Елізавеце II.

 

Як сказала іх  настаўніца  англійскай мовы, каралева любіць пісьмы, напісаныя ўручную, з задавальненнем іх чытае, а канцылярыя абавязкова  дае аўтарам адказ. Дзяўчынкі вырашылі праверыць, ці так гэта. Але перш, чым напісаць, пацікавіліся, як трэба звяртацца да манаршай асобы, вывучылі іншыя правілы этыкету. У пісьме расказалі пра сябе, пра сваю гімназію і горад, паклалі ў канверт паштоўку з выявай палаца Тызенгаўза.

Адказ прыйшоў у студзені.  Памочніца Елізаветы ІІ  з каралеўскай канцылярыі дзякавала дзяўчынкам за  дасланы ліст, пісала, што вельмі цікава было даведацца пра іх  горад, поспехі  ў вывучэнні англійскай мовы. У канверт быў пакладзены фотаздымак каралевы з герцагам Філіпам, зроблены ў дзень 70-годдзя іх сумеснага жыцця, і буклеты пра жыццё яе вялікасці.

Такім чынам, першае ж практычнае выкарыстанне замежнай мовы гімназісткамі аказалася вельмі ўдалым.


Следующая новость
Может ли сдача молока от личных подсобных хозяйств быть выгодным делом в Витебской области?