Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Выцінанкі майстра Віцебскай вобласці Ганны Перлінай адзначаны замежнымі экспертамі

Выцінанкі вядучага метадыста абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, майстра Ганны Перлінай (Лаўрыновіч) адзначаны экспертамі на міжнароднай выставе «Сусветнае мастацтва папяровай выразкі-2015» у Вільнюсе.

Арганізатарамі гэтага мерапрыемства сталі Віленская супольнасць Саюза майстроў мастацтва папяровай выразкі Літвы, Супольнасць майстроў народнага мастацтва – мастакоў Вільнюскага краю і Нацыянальны музей Літвы. Удзельнікі – майстры з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Нідэрландаў, Кітая, Японіі і іншых краін. Ганна Перліна прадставіла выцінанкі «Вясновая трэль», «Восеньскія мелодыі», «Летнія ўзоры» і «Зімовыя карункі».

Дзве апошнія ўвайшлі ў лік лепшых 120, адабраных экспертамі для выніковага каталога, прысвечанага выцінанцы.

Ураджэнка Міёршчыны, Ганна Перліна скончыла аддзяленне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. Агінскага, зараз – завочніца Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта імя М. Танка. Яе працы неаднаразова выстаўляліся на абласных мерапрыемствах – свяце нацыянальных культур «Нас з’яднала зямля Беларусі», выставе твораў з прыродных матэрыялаў «Прырода і фантазія», рэспубліканскіх – экалагічным фестывалі «Журавы і журавіны Міёрскага краю», фестывалі-кірмашы рамёстваў «Вясновы букет» (Мінск), міжнародных – выставе-кірмашы народных рамёстваў Горад майстроў на «Славянскім базары ў Віцебску» і інш.

Варта зазначыць, што да нядаўняга часу амаль забытае ў Беларусі мастацтва выцінанкі зараз знаходзіцца на новым вітку развіцця побач з папулярнымі відамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Шэраг народных майстроў, аматараў рукадзелля, самадзейных і прафесійных мастакоў адкрылі ў ёй багаты патэнцыял для рэалізацыі сваіх творчых фантазій. 

Андрэй СТРУНЧАНКА,
вядучы метадыст Віцебскага АМЦНТ,
фота аўтара.


Следующая новость
Московские студенты будут учиться туристическому бизнесу на Браславских озерах