Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Пры будаўніцтве шматкватэрнага дома ў Верхнядзвінску былі выяўлены археалагічныя знаходкі

Новыя звесткі па гісторыі Верхнядзвінска атрымалі археолагі. Пра гэта паведаміў старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Марат Клімаў.

У межах падрыхтоўкі да абласнога фестывалю “Дажынкі” ў Верхнядзвінску пачалося будаўніцтва 12-кватэрнага жылога дома побач з цэнтральнай плошчай. Па законе, падчас земляных работ у гістарычнай зоне павінен праводзіцца археалагічны нагляд.

Верагоднасць цікавых адкрыццяў падмацоўвалі вынікі раскопак 2006 года, калі недалёка ад цэнтральнай часткі Верхнядзвінска быў знойдзены культурны пласт ХVI ст. Што паказалі археалагічныя назіранні на гэты раз?

– Самая важнае, – распавёў Марат Васільевіч, – што мы не проста пацвердзілі аўтэнтычны культурны пласт ХVI ст., а зафіксавалі крайнюю кропку яго распаўсюджання  – катлаван будучага дома прыйшоўся якраз на перыферыйную зону тагачаснай Дрысы.

Сярод знаходак  – элементы керамікі, тыповы трохражковы свяцец для лучыны, фрагменты нажоў, скабяныя вырабы, манеты, кафля. Адметна, што пласт утрымлівае сляды пажару, які адбыўся ў сярэдзіне – трэцяй чвэрці ХVI ст. Далей ідзе жоўтая праслойка пяску.

Можна зрабіць выснову, што жыццядзейнасць на гэтай частцы тэрыторыі з-за шматлікіх войнаў у ХVII ст. была практычна перапынена і аднавілася толькі ў ХVIII ст. Археалагічныя даследаванні дапамогуць высветліць, як змяняліся памеры горада, адкрыць невядомыя старонкі яго гісторыі.

За дапамогу ў арганізацыі даследаванняў Марат Клімаў перадае дзякуе галоўнаму ўпраўленню ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, абласному таварыству аховы помнікаў.

Фота на раскопках з архіву Марата Клімава


Следующая новость
Графика Шагала, Матисса, Пикассо и других известных авангардистов представлена в Арт-центре Марка Шагала в Витебске