Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Літаратурная вечарына, прымеркаваная да дня нараджэння Васіля Быкава, адбылася ў Віцебскай абласной бібліятэцы

«Я перад вамі з памяццю сваёй…». Літаратурная вечарына пад такой назвай была прымеркавана да дня нараджэння Васіля Быкава ў Віцебскай абласной бібліятэцы.

 

Сабраліся шматлікія прыхільнікі таленту беларускага класіка, а рэй вялі выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта ВДУ імя П. Машэрава. Перад удзельнікамі мерапрыемства выступілі таксама прадстаўнікі пісьменніцкага, краязнаўчага, мастакоўскага, тэатральнага супольніцтваў. Гутарка ішла пра шматгранную асобу Васіля Быкава, уплыў яго неацэннай творчай спадчыны на чытацкую аўдыторыю і сучасны літаратурны працэс.

Упрыгожаннем вечарыны стала змястоўная экспазіцыя кніг нашага славутага земляка, адна з гадавога тэматычнага цыкла выстаў «Я перад вамі з памяццю сваёй…», прысвечаных Васілю Быкаву. Чытачы з энтузіязмам паўдзельнічалі ў віктарыне па творчасці народнага пісьменніка Беларусі.

Фота из открытых источников


Следующая новость
Телефонные “прямые линии” в исполкомах области пройдут 22 июня