Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

НАДТ імя Якуба Коласа атрымаў галоўную ўзнагароду на Х Міжнародным тэатральным фестывалі «Любовь, что движет солнце и светила»

24 мая Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прымаў удзел у X Міжнародным тэатральным фестывалі «Любовь, что движет солнце и светила» (Навашахцінск, Расія) і атрымаў галоўную ўзнагароду – Гран-Пры за спектакль «Кара-ціці-кара» («Удовін параход»). Таксама драма-асэнсаванне па п’есе І. Грэкавай, П. Лунгіна «Удовін параход» высока ацэнена расійскай публікай і ўзнагароджаная Прызам глядацкіх сімпатый.

Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля Канстанцін Ганчароў, мастацкі кіраўнік тэатра. Сцэнаграфія і касцюмы галоўнага мастака тэатра Святланы Макаранка. Музыка і музычнае афармленне Міхаіла Рудака. Пераклад п’есы і вершаў на беларускую мову Алеся Замкоўскага.

Коласаўскі тэатр добра ведаюць на фестывалі ў Навашахцінску. У 2023 год дыпломам «Лепшы акцёрскі дуэт» у спектаклі «Гульня ў джын» Д. Коўбэрна ўзнагароджаныя артысты Анжаліка Баркоўская і заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Пятро Ламан. У 2025 годзе пастаноўка «Дзеці. Вёрсты» ўзнагароджаная прызам глядацкіх сімпатый. Раіса Грыбовіч, выканаўца ролі Кабеты, адзначаная дыпломам імя народнага артыста СССР М. Бушнова «За лепшую жаночую ролю». Спецыяльнымі дыпломамі журы фестывалю «За высокую місію служэння тэатру» ўзнагароджаныя Раіса Грыбовіч і Генадзь Гайдук.

Аляксандр Замкоўскі, вядучы рэдактара НАДТ імя Якуба Коласа. Фота з сайта Навашахцінскага драматычнага тэатр імя народнага артыста СССР М.І.Бушнова.


Следующая новость
В 9 лет ремонтировала бензопилу, а теперь тракторист: история Александры Мурзич из Поставского лесхоза