Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Тыдзень нямецкай мовы і культуры прайшоў у ПДУ пры падтрымцы Пасольства ФРГ

Тыдзень нямецкай мовы і культуры з поспехам прайшоў у Полацкім дзяржаўным універсітэце пры падтрымцы Пасольства ФРГ
у Мінску і Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD).

На адкрыцці выставы дэкан гуманітарнага факультэта ПДУ Дзяніс Кандакоў, Аня Лютэр, Святлана Вягера

Адной з цэнтральных падзей стала адкрыццё выставы постараў «500 гадоў Рэфармацыі», прысвечанай двум знакавым юбілеям у гісторыі нямецкага і беларускага народаў.

У  нашай краіне сёлета адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, заснавальнікам якога быў выдатны асветнік-гуманіст Францыск Скарына. У Германіі таксама паўтысячы гадоў таму знакаміты багаслоў Марцін Лютэр стаў ініцыятарам рэлігійнага і грамадска-палітычнага рэфарматарскага руху, у выніку якога з’явіўся яшчэ адзін напрамак хрысціянства – пратэстантызм.

Лютэр, як і Скарына, пераклаў Святое Пісанне на мову свайго народа, каб яно было больш зразумелым простым людзям. Дарэчы, звод тэзісаў Марціна Лютэра быў уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА разам з 13 іншымі дакументамі аўтара.

Праект пасольства ФРГ «Тыдні Германіі», як распавяла намеснік Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі Аня Лютэр,  пачынаўся больш за дзесяць гадоў назад у Мінску, а потым ахапіў іншыя гарады Беларусі. Полацк сярод іх займае адметнае месца як самы старажытны гісторыка-культурны цэнтр краіны, дзе годна працягваюцца багатыя асветніцкія традыцыі мінулага.

– Полацкі ўніверсітэт, – падкрэсліла намеснік пасла ФРГ, – выдатны партнёр, які актыўна рэалізуе сумесныя адукацыйныя і культурныя мерапрыемствы, мае шмат цікавых ініцыятыў.

Першы прарэктар ПДУ Святлана Вягера перадала шчырую падзяку нямецкім партнёрам за плённае супрацоўніцтва, што дае практычныя вынікі. Універсітэт атрымлівае фінансавую падтрымку і мае магчымасць адпраўляць сваіх студэнтаў на замежныя стажыроўкі, запрашаць для чытання лекцый еўрапейскіх навукоўцаў, развіваць мультыкультурнае асяроддзе, рэалізоўваць новыя міжнародныя праекты.

Фота Ларысы МАЛАШЭНI.


Следующая новость
Следователи Полоцка устанавливают обстоятельства ДТП, в результате которого погиб пенсионер