Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Сенненская майстрыца Вольга Акулава рэканструявала старадаўні саламяны пояс

Сенненскі Дом рамёстваў рыхтуе дакументацыю ў Міністэрства культуры Беларусі для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці саламянаму поясу, які рэканструявала майстар Вольга Акулава.

Усё пачалося некалькі гадоў таму, калі вядучы метадыст абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Людміла Вакар, рыхтуючы ў сааўтарстве кнігу аб строях Віцебшчыны, прапанавала майстру адрадзіць аксэсуар адзення з рэдкага матэрыялу. Выбар быў невыпадковы, бо Вольга Акулава валодае амаль дзясяткам тэхнік стварэння паясоў.

Старадаўні саламяны пояс, характэрны для народнага строя Падзвіння, захаваўся ў адзіным экзэмпляры ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі і датуецца канцом ХVІІІ стагоддзя. Яго структура – складзеная «гармонікам» саломка, якую мацуюць ільняная і шарсцяная ніткі. Вольга Акулава трымала пояс у руках, фатаграфавала, вывучала, рабіла першыя спробы. Урэшце старажытная тэхналогія паддалася, і была зроблена дакладная копія элементу адзення продкаў. Першы экзэмпляр Сенненскі Дом рамёстваў пакінуў у сваёй калекцыі, а другі падарыў Полацкаму краязнаўчаму музею.

Саламяны пояс мае шырыню 5 мм і даўжыню 3 м. Ён намнога мацней за зробленага з нітак сабрата. Ды і пасядзець над ім трэба ў два разы больш. Калі на шарсцяны затрачваецца да двух працоўных дзён, то на саламяны – да чатырох. Даўжыня аксэсуара ў 3 м разлічана на тое, каб ён двойчы абарочваўся вакол цела. Паясы былі для святаў і паўсядзённага жыцця. Без іх мужчыны і жанчыны не выходзілі за межы двара, бо пояс лічыўся абярэгам, паказчыкам сацыяльнага статусу і багацця чалавека. Верагодна, саламяны варыянт рабіўся не для самых заможных людзей. Але трэба аддаць належнае фантазіі старадаўніх майстроў, якія прыдумалі злучыць хрусткія саломінкі такім чынам, што хоць каня на іх вадзі.

Зараз Вольга Акулава рыхтуе метадычны дапаможнік па вырабе саламянага пояса. У перспектыве будзе папулярызаваць старажытную тэхналогію сярод выхаванак гуртка, які вядзе пры Доме рамёстваў. Каб традыцыя не забывалася і працягвалася.

Фота аўтара.


Следующая новость
Жительница Лепеля откусила сопернице фалангу пальца