Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Што ўяўляе сабой танцавальная спадчына Віцебшчыны, паведаміць кніга «Прыдзвінскія карункі»

Што сабой уяўляе танцавальная спадчына Віцебшчыны? Пра гэта — кніга «Прыдзвінскія карункі», выдадзеная абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці.

Беларускі фальклор – сапраўдная скарбніца, у якой сабраны жыццёвы вопыт продкаў, універсальны матэрыял, на аснове якога фарміруюцца асноўныя ўяўленні чалавека пра нацыянальныя традыцыі, гісторыю, характар народа. Цікавай у гэтым сэнсе з’яўляецца кніга «Прыдзвінскія карункі (Народная танцавальная спадчына Віцебшчыны)». Гэта першае ў нашай вобласці грунтоўнае выданне, прысвечанае харэаграфічнаму мастацтву. Кніга прызначаецца ўсім, хто цікавіцца традыцыйнай беларускай культурай, а таксама тым, хто жадае вывучаць танцавальны фальклор і танчыць «па-даўнейшаму».

Выданне дае агульны малюнак бытавання танцавальнага фальклору ў Віцебскай вобласці, прадстаўляе матэрыялы па беларускім народна-сцэнічным танцы і па развіцці народнай харэаграфіі, дэманструе яе адметныя асаблівасці. У кнізе прадстаўлены мясцовыя карагоды, танцы, традыцыйныя найгрышы, запісаныя ад непасрэдных носьбітаў падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый. Кожная вёска і раён Віцебшчыны маюць свае асаблівасці. Кадрыля, полькі, вальсы, мелодыі і напевы розных рэгіёнаў адрозніваюцца матывамі найгрышаў, складам інструментаў у ансамблі. Дзякуючы выданню ўсё гэта набыло новае жыццё, адрадзілася ў сучасным асяроддзі, каб  перадаць у спадчыну нашчадкам.

Адзін з раздзелаў кнігі прысвечаны вядомым харэографам, заслужаным дзеячам культуры Беларусі – Івану Серыкаву, Леаніду Барадульку, Осіпу Партному, харэаграфічныя пастаноўкі якіх і сёння займаюць вядучае месца ў рэпертуары калектываў не толькі Віцебскай вобласці, але і краіны. А «Вянок танцаў» Івана Серыкава наогул публікуецца ўпершыню ў поўным аб’ёме – гэта 27 унікальных узораў народнай харэаграфіі, якія апрацавалі супрацоўнікі абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.

У кнізе – змястоўная інфармацыя пра лепшыя фальклорныя калектывы Віцебшчыны, абласныя мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё і папулярызацыю танцавальнай спадчыны. Яе старонкі аздоблены выцінанкамі вядомага майстра, галоўнага мастака АМЦНТ Ганны Перлінай.

Надзея УЛІНОВІЧ, загадчык аддзела традыцыйнай культуры ВАМЦНТ.


Следующая новость
Житель Орши украл в ночном клубе куртку и мобильник