Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Цэнтр культуры “ВІЦЕБСК” запрашае прыняць удзел у флэшмобе #ПА-БЕЛАРУСКУ

20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, калектывы Цэнтра культуры ВІЦЕБСК арганізуюць флэшмоб #ПА-БЕЛАРУСКУ. Перад моладдзю стаіць важная задачане даць знікнуць роднай мове. У панядзелак увечары вакалісты, танцоры і артысты далучацца да чэленджу на сваіх рэпетыцыях падчас працоўнага працэсу.

 

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі – станчыць #ПА-БЕЛАРУСКУ, Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль “ЗОРКА” – напіша #ПА-БЕЛАРУСКУ, народны моладзевы тэатр “КОЛА” – сыграе #ПА-БЕЛАРУСКУ, народны камерный хор – заспявае #ПА-БЕЛАРУСКУ, а Цэнтр нацыянальных культур – заразмаўляе #ПА-БЕЛАРУСКУ.

Родная мова – гэта культура і лад думак. Разнастайнасць моў з'яўляецца велізарным здабыткам усёй чалавечай спадчыны, а іх прызнанне і павага - ключ да захавання свету.

Размаўляйце #ПА-БЕЛАРУСКУ!

Фото ГЦК "Витебск" 


Следующая новость
Александр Лукашенко направился в Москву на переговоры с Владимиром Путиным