Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Ці бывае на свеце лёгкае шчасце? Адбылося адкрыццё «Лялечнага квартала»

У межах XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» на малой сцэне Беларускага тэатра «Лялька», якая задзейнічана ўпершыню, выдатныя акцёры прадставілі публіцы пастаноўку па матывах беларускай народнай казкі «Ох, і залатая табакерка».

Гэта гісторыя пра Янку, які атрымаў ад таямнічага Оха чароўную табакерку. Яна выконвае любыя жаданні. Разам з вернымі спадарожнікамі Каткой і Мышшу герой адпраўляецца ў шлях, каб на людзей паглядзець і сябе паказаць.

– «Лялечны квартал» існуе з 2014 года. Гэты праект зроблены з нагодай зацікавіць людзей да мастацтва лялечнага тэатра. Многія думаюць, што наша творчасць падабаецца толькі дзецям, аднак гэта далёка не так. Вельмі часта на спектаклі прыходзяць і дарослыя, якім вельмі хочацца зноў адчуць сябе дзецьмі. І мы даём ім гэту магчымасць. У межах «Лялечнага квартала» сваё майстэрства дэманструюць нашы сябры з іншых краін. У мінулым годзе прыязджаў тэатр з Казахстана. На юбілейным фестывалі пазнаёмімся з майстрамі сцэны з Расійскай Федэрацыі. Кожны год мы спрабуем здзівіць нашых гледачоў і ў нас гэта добра атрымліваецца, – адзначыла актрыса і рэжысёр тэатра Марыя Кавалёва.  

Музычныя апавядальнікі шукалі адказ на пытанне: «Ці бывае на свеце лёгкае шчасце?» Маленькія гледачы і іх бацькі ўбачылі, як герой страціў табакерку, пасля зноў знайшоў яе, перамог падступствы караля і каралевы. Пераадолеўшы ўсе выпрабаванні на сваім шляху, Янка прыйшоў да высновы, што сапраўдная сіла хаваецца ва ўласным сэрцы і ў верным сяброўстве.

– Прыязджаю ў Віцебск на «Лялечны квартал» не ў першы раз. Гэта ўжо своеасаблівая традыцыя. Сама жыву ў Браславе. З трох гадоў разам з бацькамі наведваю спектаклі лялечнага тэатра. Яны прывабліваюць нечаканасцю сюжэта, асаблівай атмасферай і прыгожымі размовамі на роднай мове. Сённяшняя пастаноўка ўразіла сваёй глыбінёй, – падкрэсліла юны гледач Вікторыя Іоч.

Аўтарам спектакля з’яўляецца заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Віктар Клімчук.

Фота Аляксея ВРОНСКАГА.


Следующая новость
Прокуратура Витебска отменила процедуры госзакупок на более чем 2 млн рублей