Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

У Лепелі ўпершыню прайшоў фестываль беларускай міфалогіі «У госці да лепельскага Цмока»

Удзельнікаў сардэчна вітаў старшыня Лепельскага райвыканкама Барыс Яфрэмаў. Ён нагадаў, што адпраўным пунктам для свята стала скульптурная кампазіцыя Цмока, устаноўленая ў гарадскім парку ў мінулым годзе. А сёлета лепельскі Цмок сабраў ужо шмат гасцей.

У Лепель завітаў і народны гурт «Незабудкі» з вёскі Галавешкі Чавускага раёна Магілёўскай вобласці, чыё спеўнае і танцавальнае мастацтва з’яўляецца нематэрыяльнай спадчынай Беларусі. Таксама, як і народная гульня «Жаніцьба Цярэшкі», для адраджэння якой нямала зрабіла яшчэ адна ўдзельніца фестывалю Валяніна Крыцкая з вёскі Аношкі, што на Лепельшчыне. З Гогалеўкі Чашніцкага раёна прыехаў Віктар Патапаў, з вёскі Стаі – Галіна Фокіна, а яшчэ Соф’я Несцярук з Горак, Алена Пракаповіч з Домжарыцаў і іншыя аматары спадчыны нашых продкаў.
Адным з самых цікавых гасцей быў Алесь Лось – мастак, музыкант, майстар народных інструментаў са сваёй капэлай. Ён спрыяе адраджэнню старадаўніх музычных твораў і беларускіх інструментаў – дуды, скрыпкі, цымбалаў. Мена­віта ён адшукаў у вёсцы Свядзіца Лепельскага раёна абрад «Заручыны», калі юнак і дзяўчына запрашалі дудароў, каб расказаць пра сваё каханне. Увогуле, музычна-этнаграфічная праграма была змястоўнай і пазнаёміла лепяльчан і гасцей горада з народнымі творамі, песнямі, вершамі, легендамі і паданнямі.

Вялікую цікавасць выклікалі прэзентацыі аграсядзібаў, а іх на Лепельшчыне шмат. На фестывалі іх гаспадары не толькі распавядалі пра сваю дзейнасць, але і частавалі прысмакамі. У рамках свята адбылося нямала іншых цікавых мерапрыемстваў. Народны клуб «Выток» запрасіў на літаратурную сустрэчу. Тэатр старажытнай культуры «Яварына» пазнаёміў з музыкай і танцамі Вялікага Княства Літоўскага ХIII – XV стагоддзяў. Адбыўся канцэрт ансамбля народнай музыкі, песні і танца «Рэй» з БДПУ імя М.Танка. З поспехам выступіў гурт папулярнай беларускай музыкі «Рэха» разам з салістам і земляком лепяльчан Андрусём Такіндангам. Гэта той самы Андрусь, які вучыць нас правільна гаварыць па-беларуску на тэлебачанні. Дарэчы, ён жа праявіў сябе на свяце і як таленавіты шаржыст.

Фота Алены Цялятка


Следующая новость
В Шарковщинском районе после трехдневных поисков нашли в лесу труп грибника